7 траўня 2024, aўторак, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытня Фінляндыі верне грамадзянам €11,5 млн праз памылкі ў курсах валют

1
Мытня Фінляндыі верне грамадзянам €11,5 млн праз памылкі ў курсах валют

Фінская мытня тры гады выкарыстоўвала памылковы курс валют пры афармленні мыт на тавары.

Мытня Фінляндыі верне грамадзянам блізу 11,5 млн еўраў праз тое, што на працягу трох гадоў выкарыстоўвала няправільныя курсы валют пры пры афармленні мыт на тавары, паведамляе Европейская правда.

Памылковыя сумы спаганяліся з кліентаў з 1 траўня 2016 года да 30 чэрвеня 2019 года.

Няправільныя курсы валют выкарыстоўваліся, між іншым, пры канвертацыі расейскіх рублёў, даляраў ЗША і шведскіх крон.

Усяго няправільныя разлікі выкарыстоўваліся ў 960 тысяч выпадкаў. У выніку сума кампенсацый кліентам складае блізу 11,5 млн еўраў.

Мытня мае намер вярнуць памылкова выплачаныя грошы як мага хутчэй. Сумы менш за 10 еўраў мытня будзе вяртаць без дадатковага запыту. Для гэтага трэба аформіць адмысловую заяву, якую можна знайсці на сайце фінскай мытні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках