20 лютага 2020, Чацвер, 21:38
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Беларусі маштабны дэфіцыт медыкаў

47
У Беларусі маштабны дэфіцыт медыкаў

Якая вобласць больш за ўсё мае патрэбу ў кадрах?

У Беларусі не стае амаль 2,9 тысячы лекараў і амаль 3 тысяч медсясцёр. Такая колькасць вакансій зарэгістравана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій. Tut.by паглядзеў, якая вобласць больш за ўсё мае патрэбу ў медыках.

У рэйтынгу самых запатрабаваных прафесій у агульнарэспубліканскім банку вакансій другое і трэцяе месца займаюць лекары і медсёстры. Самы вялікі дэфіцыт гэтых работнікаў назіраецца ў Гомельскай вобласці. Там шукаюць 575 лекараў і 736 медсясцёр. На другім месцы Менск. Сталічныя медустановы гатовыя прыняць на працу 553 лекары і 725 медсясцёр.

Менш за ўсё мае патрэбу ў кадрах Магілёўская вобласць. Там адкрыта 297 вакансій для лекараў і 173 для медсясцёр.

Дарэчы, у Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях лякарні і паліклінікі маюць патрэбу больш у медсёстрах, чым у лекарах.