14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У студзені з беларусамі пачнуць укладаць кантракты паводле новай формы

6
У студзені з беларусамі пачнуць укладаць кантракты паводле новай формы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У дзеянне ўступіць некалькі змен.

З 28 студзеня 2020 года ў Беларусі увойдуць у дзеянне змены ў прыкладнай форме кантрактаў з работнікамі. У гэтых прыкладных формах паказваюцца абавязковыя звесткі і ўмовы, якія павінны быць прапісаны ў кожным кантракце. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Мінпрацы.

Што зменіцца ў кантрактах, якія ўкладаюць з работнікамі

Цяпер з прыкладных формаў кантрактаў выключаны ўмовы аб матэрыяльнай адказнасці работнікаў. Нагадаем, з абноўленай версіі Працоўнага кодэкса вырашылі прыбраць пункт аб поўнай матэрыяльнай адказнасці работнікаў, з якімі ўкладзеныя кантракты, і тым самым зраўнаваць іх з тымі работнікамі, з якімі ўкладзеная працоўная дамова. Акрамя таго, работнікаў, з якімі ўкладзеныя кантракты і працоўныя дамовы, зраўнавалі таксама ў дадатковых падставах звальнення.

Для ўсіх работнікаў усталявалі адзіную мінімальную кампенсацыю пры датэрміновым скасаванні кантракта ў сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнай дамовы або кантракта. Яна будзе складаць тры сярэднямесячныя заробкі (раней тым, хто дасягнуў агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, плацілі кампенсацыю ў суме двухтыднёвага заробку).

Таксама пастанова вызначае агульны тэрмін выплаты сярэдняга заробку за час адпачынку: не пазней чым за два дні да пачатку адпачынку (раней - за адзін дзень).

Змены ў Працоўны кодэкс прадугледжваюць, што кожны бок працоўнай дамовы і дадаткаў да яе павінны быць пранумараваны і падпісаны работнікам і наймальнікам або ўпаўнаважанай iм службовай асобай.

Кантракт з работнікам можа быць падпісаны непасрэдна наймальнікам (кіраўніком арганізацыі), а кожная старонка кантракту, да прыкладу, упаўнаважаным работнікам кадравай службы, тлумачаць у ведамстве.

Ці трэба будзе падпісваць новы кантракт

У Міністэрстве працы паведамляюць, што ўнясенне змяненняў у кантракты будзе ажыццяўляцца шляхам афармлення дадатковага пагаднення. Гэта не ўкладанне новага кантракта, таму тэрміны іх дзеяння не зменяцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках