5 траўня 2024, Нядзеля, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарожны падатак закране кожнага з беларусаў

23
Дарожны падатак закране кожнага з беларусаў

На каго ляжа ягоная аплата?

Некаторыя мяркуюць, што ўвядзенне «дарожнага падатку» іх не хвалюе, бо ў іх няма аўтамабіля, піша тэлеграм-канал «Тыповая Беларусь». Давайце трохі разбярэмся, ці так гэта?

З чаго фармуецца канчатковы кошт тавару? Калі спрасціць, то гэта ўсе выдаткі на вытворчасць тавару (ПДВ, камуналка, заробкі і г.д), а таксама прыбытак, які хоча атрымаць прадпрыемства (працаваць жа трэба ў плюс, а не ў страту). Дык вось, у пераважнай большасці прадпрыемстваў ёсць аўтатранспарт, які возіць кіраўнікоў / дастаўляе сыравіну / развозіць канчатковую прадукцыю да пакупніка. І за кожны такі аўтамабіль трэба заплаціць дарожны падатак (нагадаю, што для аўтатранспарту юрыдычных асобаў падатак значна большы). А цяпер пытанне: на каго ляжа аплата гэтага падатку?

У канчатковым выніку аплата падатку будзе ўключаная ў кошт тавараў, якія мы ўсе з вамі набываем. Менавіта таму не варта заставацца абыякавымі, калі прымаюцца або абмяркоўваюцца такія важныя пастановы.

Нагадаем, што Міністэрства фінансаў падрыхтавала праект указа пра змену існай сістэмы выплаты дзяржмыты за доступ транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Ён прадугледжвае ўвядзенне замест дзяржмыты платы, якая будзе насіць непадатковы характар.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках