29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зяленскага кажуць, што менскія пагадненні патрабуюць удакладнення

3
У Зяленскага кажуць, што менскія пагадненні патрабуюць удакладнення

Каманда прэзідэнта Украіны расказала аб будучых перамовах у «нармандскім фармаце».

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта ў інтэрв'ю выданню Die Welt заявіў памочнік прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

"Новае кіраўніцтва ўкраінскай дзяржавы не толькі словамі, але і дзеяннямі давяло, што выконвае ўсе абавязанні ў рамках менскіх дамоўленасцяў, а менавіта адвод войскаў на абумоўленыя пункты на лініі размежавання. Ад другой стараны мы чакаем такой жа гатовасці. Пры гэтым ясна, што менскія дамоўленасці былі прынятыя 5 гадоў таму, і яны ўжо патрабуюць удакладненняў", - заявіў Ярмак.

Ён адзначыў, што ў перамовах каманда прэзідэнта пераследуе дакладную мэту - аднавіць суверэнітэт і цэласнасць украінскай тэрыторыі. Каманда прэзідэнта таксама спадзяецца, што Нямеччына і Францыя ў гэтым падтрымаюць Украіну па-ранейшаму.

Кажучы аб формуле Штайнмаера, Ярмак сказаў, што яна мае стаць часткай украінскага заканадаўства. Паводле ягоных слоў, формула рэгулюе толькі ўмовы змены асаблівага статусу асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей з часовага на сталы.

Што да правядзення мясцовых выбараў, то самае галоўнае - гэта тое, што яны маюць праводзіцца паводле законаў Украіны, якія прадугледжваюць, што выбары не могуць адбывацца пры наяўнасці на тэрыторыі Украіны ўсякіх замежных вайсковых частак, груповак, тэхнікі", - дадаў Ярмак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках