8 траўня 2024, Серада, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта мая асабістая справа»: мянчук выкінуў з акна ката

22
«Гэта мая асабістая справа»: мянчук выкінуў з акна ката

Скандальны выпадак адбыўся ў Серабранцы.

9 лютага ў групе «Страчаныя і знойдзеныя жывёліны» апублікавалі паведамленне пра ката, якога выкінулі з акна малаэтажкі ў Серабранцы. Гэта заўважылі неабыякавыя менчукі і выклікалі міліцыю, паведамляе tut.by.

Фото: Группа «ВКонтакте» «Помощь коту (выбросили из окна, Серебрянка)»

Мянчук Юрый жыве непадалёк ад дома на Пляханава, 83, адкуль выкінулі ката. Цяпер ён адзін з тых, хто сочыць за станам жывёліны. З ягоных слоў, удзень у суботу да яго звярнулася суседка і распавяла, што з суседняга дома мужчына выкінуў з акна чацвёртага паверху ката. Жывёліну з разбітай пысай знайшлі побач.

- Я падышоў праз пару хвілін, як яго выкінулі. Наш агульны знаёмы быў сведкам здарэння. Мы выклікалі міліцыю на гаспадара ката.

Са слоў Юрыя, гаспадар - 60-гадовы мужчына, любіць выпіць. Міліцыянтам ён патлумачыў, што тое, што адбылося з катом, «ягоная асабістая справа».

- Ён сказаў, што так паступіў, бо кот крычаў і хадзіў на ложак. У міліцыі сказалі, што, магчыма, у дачыненні да яго завядуць крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Фото: Группа «ВКонтакте» «Помощь коту (выбросили из окна, Серебрянка)»

Пасля гэтага ката адвезлі ў ветлячэбніцу. Высветлілася, што пры падзенні ў яго пашкоджанае лёгкае, трэснула цвёрдае неба. У дыягназе ветклінікі паказана «Шок 3 ступені, пнеўматоракс кампенсаваны. Магчымы ўдар спіннога мозгу, рэкамендаваны прыём неўролага пасля стабілізацыі пасля шоку, расшчапленне цвёрдага неба».

Фото: Группа «ВКонтакте» «Помощь коту (выбросили из окна, Серебрянка)»

- Яму яшчэ пашанцавала, звычайна пры падзенні з такой вышыні хрыбетнікі пашкоджваюць, лапы. Мы рабілі рэнтген - сказалі, што косці цэлыя. Але пакуль ён не можа нагой варушыць - нейкае зашчамленне або разрыў. Сёння ката павезлі на прыём да неўролага, яму ўжо лепей, але ў яго, вядома, шок. Ён будзе яшчэ мінімум некалькі дзён адыходзіць, - распавядае Юрый.

Некалькі неабыякавых да гісторыі людзей разам з Юрыем сочаць за станам ката, шукаюць фінансавую дапамогу. Часовую ператрымку з меддоглядам для ката знайшлі яшчэ ў дзень здарэння, але прадаўжаюць шукаць для яго сталых гаспадароў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках