6 траўня 2024, панядзелак, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Ніколі расейцам не будзем пастаўляць ні дрэнную гарэлку, ні дрэнную закуску

44
Лукашэнка: Ніколі расейцам не будзем пастаўляць ні дрэнную гарэлку, ні дрэнную закуску
ФОТА: ТАСС

Беларускі і расейскі дыктатары пачалі перамовы ў Сочы.

Лукашэнка ў пачатку перамоваў з Пуціным адзначыў «непахіснасць» расейска-беларускіх стасункаў. «Вы павінны ведаць, што ў кантэксце міжнародных стасункаў дачыненні Беларусі ды Расеі непарушныя, хто б што ні пісаў і ні казаў. Ды і не трэба вас у гэтым пераконваць, прынамсі, мы з вамі гэта добра ведаем», - сказаў Лукашэнка, паведамляе tut.by.

Выказаўшы падзяку Расеі за падтрымку эканомікі ягонай краіны, Лукашэнка сказаў, што «эканоміка Беларусі - гэта фінішная вытворчасць расейскай эканомікі». «Мы сыравіну, камплектуючыя - 60-70% асноўны машынабудаўнічай прадукцыі, нафтаперапрацоўкі набываем у Расеі, таму гэта наша агульная эканоміка, і, падтрымліваючы нас, вы, вядома, падтрымліваеце прыкладна 35-40 млн разам з сем'ямі людзей, якія працуюць на расейскіх прадпрыемствах, якія пастаўляюць у Беларусь прадукцыю, - адзначыў Лукашэнка. - Таму калі хтосьці там у Расеі і Беларусі не разумее гэтага, я думаю, зразумеюць». Пры гэтым ён пагадзіўся з тым, што «пытанні заўсёды ёсць і будуць».

«Але мы заўсёды знаходзілі развязкі ў гэтых пытаннях, думаю, не з'яўляецца гэта і вялікай праблемай для нас», - адзначыў ён.

Што ж тычыцца пытання харчавання, то, з ягоных слоў, бакі маюць усе магчымасці, каб накарміць людзей якаснымі прадуктамі харчавання.

«Якія б ні былі канфлікты і скандалы, памятаць павінны, што мы ніколі расейцам не будзем пастаўляць ні дрэнную гарэлку, ні дрэнную закуску, вы гэта павінны дакладна разумець», - падкрэсліў Лукашэнка.

З беларускага боку на сустрэчы таксама прысутнічаюць віцэ-прэм'еры Ігар Ляшэнка, Ігар Петрышэнка, Міхаіл Русы, міністр фінансаў Максім Ермаловіч, міністр эканомікі Дзмітрый Круты і амбасадар у Расеі Уладзімір Сямашка. З расейскага - першы намеснік старшыні ўрада - міністр фінансаў Антон Сілуянаў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, памочнік прэзідэнта Расеі Юрый Ушакоў, міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, амбасадар Міхаіл Бабіч.

Пуцін прапанаваў зверыць гадзіннікі ў галіне інтэграцыі на постсавецкай прасторы

Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам сярод абмяркоўваных тэм перамоў падкрэсліў супрацоўніцтва ў энэргетыцы, «шурпатасці» ў сферы гандлю сельгаспрадукцыяй і прапанаваў зверыць гадзіннікі ў галіне інтэграцыі на постсавецкай прасторы.

«У нас і фінансавыя дачыненні развіваюцца, за апошнія гады дастаткова вялікі аб'ём крэдытаў выдадзены Беларусі дзяржаўных: шэсць з лішнім мільярдаў даляраў плюс 58 мільярдаў рублёў. Па лініі фонду ЕАЭС шэсць ратаў агульным аб'ёмам $1,6 млрд», - заявіў Пуцін перад пачаткам перамоваў з Лукашэнкам. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што Беларусь «вельмі дысцыплінавана» ў фінансавым сэнсе выконвае свае абавязацельствы, і гэта дазваляе дзвюм краінам працаваць у буйных праектах.

«Я маю на ўвазе і будаўніцтва АЭС, якое знаходзіцца ў стадыі заканчэння, гэта дазваляе нам развіваць стасункі чыста гандлёвага характару ў розных галінах, уключаючы сельгасвытворчасць <...> Ведаю, што ў нас бываюць тут шурпатасці, бываюць і праблемы, але так, як гэта і пакладзена паміж сябрамі, спадзяюся, гэтыя праблемы будуць развязвацца», - сказаў Пуцін.

Ён таксама назваў «адной з найважнейшых сфер» энэргетыку. «Аб'ёмы паставак вуглевадародаў, нафты і газу захоўваюцца на тым узроўні, пра які мы з вамі дамаўляемся. Ведаю, што нашы калегі - з нашага боку віцэ-прэм'ер Козак Дзмітрый Мікалаевіч - са сваім калегам беларускім сустракаецца, апошняя сустрэча была ў канцы мінулага года. Ідзе ўзгадненне пазіцый, якія патрабуюць гэтага ўзгаднення», - сказаў Пуцін.

«Немалаважным» ён назваў і супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы міжнародных стасункаў. «Для нас Беларусь з'яўляецца найважнейшым стратэгічным партнёрам, хаўруснікам, і для мяне вельмі важна зверыць гадзіннікі з Лукашэнкам і ў гэтых пытаннях, уключаючы і пытанні, дарэчы кажучы, інтэграцыі на постсавецкай прасторы», - сказаў Пуцін.

Некалькі дзён перамоваў

Нагадаем, Лукашэнка знаходзіцца ў Расеі з афіцыйным візітам. У найбліжэйшыя тры дні запланаваныя ягоныя перамовы з Пуціным.

Адно з галоўных рознагалоссяў паміж Беларуссю і Расеяй на сёння - падатковы манеўр у расейскай нафтавай галіне. Беларусь хоча кампенсацыі страт ад пагаршэння ўмоў гандлю нафтай, а Расея ў адказ прапанавала паглыбіць інтэграцыю ў адпаведнасці з дамовай аб «саюзнай дзяржаве» 1999 года.

Бакі не змаглі развязаць гэтую праблему на сустрэчах прэзідэнтаў, але дамовіліся стварыць рабочую групу з дзясяткаў профільных чыноўнікаў дзвюх краін, каб абмеркаваць будучыню інтэграцыі. Працоўную групу з боку Беларусі ды Расеі ўзначальваюць міністры эканомікі дзвюх краін.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках