18 траўня 2024, Субота, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя вяртае свайго амбасадара ў Рым

Францыя вяртае свайго амбасадара ў Рым

Дыпламат вяртаецца сёння.

Французскі пасол у пятніцу вернецца ў Італію пасля таго, як яго выклікалі для кансультацый у сувязі з шэрагам славесных нападаў італійскіх чыноўнікаў.

Пра гэта заявіла міністарка еўрапейскіх дачыненняў Францыі Наталі Луазо, паведамляе Le Figaro.

"Ён вяртаецца ў Рым сёння", - сказала Луазо, нагадаўшы аб тэлефоннай размове паміж лідарамі Францыі ды Італіі, у якой гаворка ішла пра неабходнасць сяброўства паміж краінамі.

"Мы таксама чулі, што палітычныя лідары, чые словы ці паводзіны былі, шчыра кажучы, непрыязнымі і непрымальнымі, шкадуюць пра гэта", - адзначыла міністарка.

Раней французскі МЗС заявіў, што адкліканне амбасадара тычыцца "найбольш беспадстаўных і беспрэцэдэнтных нападаў Італіі з часоў (Другой сусветнай) вайны" і "скандальных заяў" італійскага кіраўніцтва.

У канцы студзеня МЗС Францыі выклікаў амбасадара Італіі пасля таго, як віцэ-прэм'ер Луіджы Дзі Маё абвінаваціў Парыж у стварэнні беднасці ў Афрыцы і масавай міграцыі ў Еўропу.

Яшчэ адзін віцэ-прэм'ер Матэа Сальвініі падтрымаў Дзі Маё і адзначыў, што Францыя не зацікаўленая ў стабілізацыі сітуацыі ў Лібіі праз свае энэргетычныя інтарэсы. Ён назваў Эмануэля Макрона "жахлівым прэзідэнтам" і адзначыў, што "справа не ў французскім народзе".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках