18 траўня 2024, Субота, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўныя дыпламаты ЗША і ЕЗ абмеркавалі санкцыі супраць Расеі за атаку Украіны

2
Галоўныя дыпламаты ЗША і ЕЗ абмеркавалі санкцыі супраць Расеі за атаку Украіны
Фота: Getty Images

Пампэа і Магерыні вытупалі блізу гадзіны.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа з кіраўніцай дыпламатыі Еўрапейскага Звязу Федэрыкай Магерыні абмеркавалі сітуацыю ва Украіне, а сама размова была эфектыўнай, заявіў высокапастаўлены чыноўнік ЕЗ. Дыпламаты абмеркавалі ўвядзенне санкцый супраць Расеі за напад у раёне Керчанскай пратокі ў лістападзе мінулага года, піша «Зеркало недели».

«Была закранутая вялікая колькасць пытанняў цягам крыху больш чым гадзіны», - сказаў чыноўнік.

Ён дадаў, што «падчас дыскусіі паміж Майкам Пампэа і спадарыняй Федэрыкай Магерыні пытанне аб абмежавальных захадах узнімалася як наўпроставае следства інцыдэнту блізу Керчанскай пратокі».

Сенатары ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый у сераду, 13 лютага, прэзентавалі законапраект, закліканы пакараць Расею за ўмяшанне ў прэзідэнцкія выбары 2016 года і за агрэсію супраць Украіны.

Раней FT са спасылкай на крыніцы паведаміла, што Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрапейскі Звяз наблізіліся да ўзгаднення новага пакета санкцый супраць Расеі ў сувязі з атакай на карабельную групу ВМС УСУ ў Керчанскай пратоцы.

Нагадаем, 25 лістапада мінулага года расейскія памежнікі атакавалі і захапілі два катэры і рэйдавы буксір Вайскова-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны, якія плылі з Адэсы ў Марыупаль. Раненні атрымалі некалькі маракоў, у палон трапілі 24 украінскіх вайскоўцаў.

Усе 24 украінскія вайскоўцы, якіх незаконна ўтрымліваюць у СІЗА Масквы, запатрабавалі ўважаць сябе за ваеннапалонных і ставіцца да іх у адпаведнасці з нормамі Жэнеўскай канвенцыі.

Украіна паказала на незаконнасць захопу караблёў і «судоў» над маракамі, падкрэсліўшы, што пераход у Марыупаль ажыццяўляўся ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Пазіцыю краіны падзяляюць заходнія партнёры, уключаючы дзяржавы «Вялікай сямёркі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках