18 траўня 2024, Субота, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Вялікай Брытаніі: РФ павінна адказаць за свае авантуры

1
Мінабароны Вялікай Брытаніі: РФ павінна адказаць за свае авантуры
ГЭВІН УІЛЬЯМСАН
ФОТА: EPA

Расея павінна панесці адказнасць за свае дзеянні на міжнароднай арэне.

Пра гэта паведаміў міністр абароны Вялікай Брытаніі Гэвін Уільямсан на Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы, піша liga.net.

«Расея павінна адказаць за свае авантуры», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, раней Уільямсан казаў, што на тэрыторыі Нарвегіі будзе разгорнутая новая вайсковая база, куды адправяць 800 брытанскіх вайскоўцаў. З ягоных слоў, Брытанія бачыць актыўнасць субмарын РФ, якая вельмі блізкая да рубяжоў, што праходзілі ў часы Халоднай вайны.

Вайскоўцы Брытаніі будуць знаходзіцца ў Нарвегіі супольна з вайскоўцамі ЗША, Нарвегіі і Нідэрландаў. Агулам на базе будзе размешчана блізу 3 тысяч чалавек асабовага складу NATO для вучэнняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках