18 траўня 2024, Субота, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ узгаднілі санкцыі супраць васьмі расейцаў

У ЕЗ узгаднілі санкцыі супраць васьмі расейцаў

Санкцыі будуць уведзеныя за захоп украінскіх маракоў.

Дыпламаты ЕЗ узгаднілі ўвядзенне санкцый супраць расейцаў, якія маюць дачыненне да захопу 24 украінскіх маракоў падчас інцыдэнту ля Керчанскай пратокі.

Як піша «Европейскаяя правда», пра гэта паведаміў брусэльскі карэспандэнт Радио Свобода Рыкард Джозвяк у Twitter.

«Дыпламаты ЕЗ дамовіліся пра санкцыі супраць Расеі праз інцыдэнт у Азоўскім моры. Прадугледжваецца забарона на атрыманне віз і замарожванне актываў прыкладна для 8 чалавек, датычных да затрымання 24 украінскіх маракоў, рашэнні павінны фармалізаваць ў найбліжэйшыя тыдні», - напісаў Джозвяк.

Сярод асобаў, якія трапяць пад санкцыі, могуць быць як афіцэры, якія былі прыцягнутыя да інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы, так і расейскія суддзі, што ажыццяўляюць далейшае затрыманне ўкраінцаў

Раней Джозвяк паведаміў, што ў Еўразвяз не разглядаюць іншых мер у сувязі з агрэсіяй Расеі ў раёне Керчанскай пратокі, акрамя персанальных санкцый.

Як паведамлялася, ЕЗ і ЗША наблізіліся да ўзгаднення новых санкцый супраць Расеі за яе агрэсію ў раёне Азоўскага мора.

Меры будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні міністраў замежных спраў краін ЕЗ у наступны панядзелак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках