18 траўня 2024, Субота, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для палякаў ствараюць магчымасці вяртання з эміграцыі

2
Для палякаў ствараюць магчымасці вяртання з эміграцыі
ФОТА З САЙТА THEWORLDNEWS.NET

Польшча дапамагае сваім грамадзянам вярнуцца дадому.

Рыхтуецца пакет сацыяльных магчымасцяў для палякаў, якія хацелі б вярнуцца з эміграцыі на радзіму, паведамляе «Радио Польша».

Сярод іншага гэта тычыцца падатковых ільгот, - адзначыла міністарка прадпрымальніцтва і тэхналогій Ядвіга Эмілевіч: «Мы вядзём кансультацыі з міністрам фінансаў і прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, каб падрыхтаваць пакет прапаноў для тых, хто з'ехаў з Польшчы на нейкі час, але сёння нават не ведае, якія прапановы можна знайсці на польскім рынку працы».

Ядвіга Эмілевіч адзначыла, што польскія меры будуць грунтавацца ў тым ліку на досведзе іншых краін, напрыклад, Чэскай Рэспублікі, Партугаліі. Міністарка прадпрымальніцтва і тэхналогій Польшчы дадала, што стаіць мэта прыцягнуць у краіну перш за ўсё тых, хто з'ехаў у іншыя краіны пасля 2004 года, калі Польшча ўвайшла ў ЕЗ. Таксама прадугледжваецца вяртанне палякаў з Вялікабрытаніі ў сувязі з брэксітам. Дарэчы, у красавіку ў Лондане будзе арганізаваны кірмаш вакансій для палякаў.

Паводле разлікаў Ядвігі Эмілевіч, 30 адсоткаў палякаў, якія знаходзяцца ў эміграцыі, змогуць знайсці для сябе цікавыя прапановы на радзіме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках