18 траўня 2024, Субота, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад міністрам-камуністам Карпенкам захісталася крэсла

12
Пад міністрам-камуністам Карпенкам захісталася крэсла
ІГАР КАРПЕНКА

Пасада міністра адукацыі стала «расстрэльнай».

2019 год пачаўся для Ігара Карпенкі вельмі няўдала. Цяпер ён з тых міністраў, каго найбольш крытыкуюць.

За што Карпенка трапіў пад агонь крытыкі - у матэрыяле udf.by.

15 студзеня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі для міністра адукацыі прагучаў трывожны званочак:

«Для школ і ВНУ праграмы трэба рэанімаваць і прывесці ў нармальны выгляд. У нас часам ужо ў восьмым-дзявятым класе вывучаюць тое, што мы раней вывучалі ў ВНУ. Няўжо так жыццё паскорылася? Няўжо ўсіх іх матэматыкамі рыхтуем? Таму трэба вельмі сур'ёзна заняцца адукацыяй. Калі міністр гэтага не зразумеў, значыць, ён не міністр».

Праз два тыдні Ігара Карпенку чакаў працяг. 1 лютага прэзідэнт выказаў незадаволенасць тым, як у школах выкладаюць матэматыку і біялогію («нам, напэўна, менш за ўсё ў краіне трэба матэматыкаў», «слухайце, паўкурса - чарвякі!»).

«Мы пачынаем універсітэцкія праграмы перакідваць у школу. Навошта вы гэта робіце?» - выказаў Лукашэнка прэтэнзію чыноўнікам, сярод якіх быў Карпенка.

Пасля міністр адукацыі стаў на бок Лукашэнкі, раскрытыкаваў выкладчыкаў і паведаміў, што школьныя праграмы абновяць цалкам да 2021 года, а метадычную пісьменнасць настаўнікаў падвысяць.

Але сысці хоць бы на час у цень і схавацца Карпенку не ўдалося. 11 лютага ў Стоўбцах у школе адбылося забойства настаўніцы і школьніка ад рук падлетка.

Лукашэнка абураўся: «У нас у школах бардак, поўны бардак. Ніколі такога не было». Лукашэнка заявіў, што трэба «на ўсю катушку спытаць» у старшыні райвыканкама і міністра адукацыі.

Нельга выключаць, што гэтая трагедыя будзе каштаваць Карпенку пасады. Горш за тое, што нешта падобнае ў беларускіх установах адукацыі ўжо адбывалася - незадоўга да прыходу чыноўніка ў міністэрства.

У менскай гімназіі 15-гадовы школьнік цяжка параніў нажом настаўніцу. А пасля трагедыі ў ГЦ «Еўропа» на судзе над «хлопцам з бензапілой» стала вядома, што ён планаваў тэракт у ВНУ - разня там не здарылася толькі таму, што падлетак не змог завесці ў прыбіральні пілу.

І нягледзячы на такі сумны досвед, у міністэрстве адукацыі не змаглі прыдумаць, як прадухіліць новыя трагедыі.

Пасада міністра адукацыі стала «расстрэльнай»

Але нават калі Карпенку ўдасца ўтрымацца ў крэсле міністра (пакуль ён у ім знаходзіцца толькі на некалькі месяцаў даўжэй, чым яго папярэднік Міхаіл Жураўкоў), наўрад ці ён перастане падпадаць пад крытыку.

І галоўная прычына гэтага - малодшы сын дыктатара, які ходзіць у школу. Аляксандр Лукашэнка рэгулярна пазнае пра новыя цяжкасці, з якімі даводзіцца сутыкацца Мікалаю, і бацькава сэрца закіпае.

Ледзь стаўшы міністрам Карпенка пачуў рэзкі папрок ад Лукашэнкі: «Трэба яшчэ разабрацца Карпенку: з 9 гадзін трэба пачынаць вучобу!»

Але старанні чыноўніка, які выконвае ўсе ўказанні Лукашэнкі, зусім не гарантуюць яму прыхільнасці. Міністэрства адукацыі заяўляла, што яшчэ з 1 верасня 2017 года школьнікі пачалі вучыцца паводле новых праграм. Але ў 8 класе Мікалай, відавочна, стаў атрымліваць цяжкія заданні па матэматыцы і доўга вывучаць чарвякоў - і аказалася, што праграмы ізноў трэба абнаўляць.

Далей будзе толькі складаней. Лукашэнка яшчэ ўбачыць, з чым малодшы сын сутыкаецца ў старэйшых класах школы. А затым і ў ВНУ. Кім бы ні быў міністр адукацыі, яму давядзецца несалодка.

Калі раней сферу адукацыі крытыкавалі незалежныя экспэрты, то цяпер гэта публічна сталі рабіць людзі, да чыйго меркавання прыслухоўваецца Лукашэнка. Міністру адукацыі гэта можа гукнуцца новымі цяжкасцямі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках