8 траўня 2024, Серада, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кафедры славянскай філалогіі філфака БДУ прыбяруць беларускую мову?

40
На кафедры славянскай філалогіі філфака БДУ прыбяруць беларускую мову?

Замест беларускай мовы студэнты будуць вывучаць расейскую.

У новым навучальным годзе на кафедры славянскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ збіраюцца скасаваць вывучэнне беларускай мовы ў звязку з іншымі славянскімі. Замест яе будуць вывучаць расейскую мову.

Як паведаміла belsat.eu крыніца сярод супрацоўнікаў факультэта, раней шэраг славянскіх моваў вывучаўся разам з беларускай. Выпускнікі атрымлівалі дыплом у спецыяльнасці «выкладчык украінскай / польскай / чэшскай і беларускай моваў, перакладнік». Пры гэтым сербская, балгарская і славацкая ішлі ў звязку з расейскай, бо гэтыя мовы лінгвістычна блізкія.

У гэтым жа годзе набіраць будуць у групу ўкраінскай мовы, а ў якасці другой будзе расейская.

«Ніхто не ведае, чаму гэтая пастанова была прынятая менавіта цяпер. Звычайна падобныя рэчы павінны зацвярджацца на агульнай нарадзе факультэта, але яе не было. Дакументаў ніякіх мы таксама не бачылі», – апавяла крыніца.

Паводле яе словаў, у найбліжэйшы час інфармацыя пра змены ў наборы з'явіцца на афіцыйным сайце філфака.

Асобна на факультэце ёсць аддзяленне беларускай мовы, але, паводле словаў крыніцы, яно ў занядбаным стане: сталы недахоп студэнтаў і выкладніцкага складу. Аналагічная сітуацыя і на славянскім аддзяленні, дзе беларуская падаецца ў звязку з расейскай.

«Прыбіраць беларускую са славянскіх – гэта, мякка кажучы, дзіўная пастанова», – рэзюмуе крыніца.

Афіцыйнага паведамлення на гэты конт пакуль не з'явілася.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках