10 траўня 2024, Пятніца, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп увёў надзвычайнае становішча: што далей?

9
Трамп увёў надзвычайнае становішча: што далей?
ДОНАЛЬД ТРАМП

Чым скончыцца спрэчная пастанова прэзідэнта ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу абвесціў у краіне надзвычайнае становішча пасля таго, як Кангрэс адмовіўся выканаць ягонае патрабаванне – вылучыць 5,7 мільярда даляраў на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Зроблены прэзідэнтам ЗША крок закліканы дазволіць яму выкарыстаць для будаўніцтва сродкі, вылучаныя Кангрэсам на іншыя патрэбы, піша «Голас Амерыкі».

Судовыя пазовы супраць Трампа

У панядзелак кааліцыя з 16 амерыканскіх штатаў на чале з Каліфорніяй падала пазоў супраць адміністрацыі Трампа праз абвяшчэнне надзвычайнага становішча і плана выдаткаваць мільярды даляраў на будаўніцтва сцяны. Пазоў быў пададзены ў акруговы суд Паўночнай акругі Караліны ўсяго праз некалькі дзён пасля таго, як Трамп абвесціў пра ўвядзенне надзвычайнага становішча.

Тым часам у Вашынгтоне ліберальная наглядная арганізацыя Public Citizen яшчэ ў пятніцу падала федэральны пазоў, аспрэчваючы канстытуцыйнасць пастановы Трампа. У пазове сцвярджаецца, што прэзідэнт перавысіў свае паўнамоцтвы.

Варыянты дзеянняў Кангрэса

Дэмакраты, якія кантралююць Палату прадстаўнікоў, могуць альбо далучыцца да пазову трэцяга боку, альбо падаць уласны, хоць правамоцнасць такога кроку – пад пытаннем.

Палата прадстаўнікоў таксама рыхтуе рэзалюцыю пра спыненне надзвычайнага становішча, якая, хутчэй за ўсё, будзе прынятая і потым накіраваная ў кантраляваны рэспубліканцамі Сенат, дзе яна можа сустрэць супраціў. Дарадца Трампа заявіў, што, калі які-небудзь законапраект такога кшталту і будзе прыняты, прэзідэнт накладзе на яго вета. Для пераадолення прэзідэнцкага вета ў Кангрэсе неабходна будзе набраць дзве траціны галасоў.

Іншыя пазовы

Паводле звестак газеты New York Times, на гэтым тыдні могуць з’явіцца прынамсі яшчэ два судовыя пазовы. Амерыканскі звяз абароны грамадзянскіх свабодаў заяўляе, што мае намер падаць пазоў, але не называе імя свайго кліента. Наглядная арганізацыя Protect Democracy і правацэнтрысцкі інстытут Niskanen Center маюць намер падаць пазоў ад імя акругі Эль-Паса і праваабарончай арганізацыі Border Network for Human Rights.

Магчымы зыход

Любы пазоў, хутчэй за ўсё, прывядзе да таго, што будаўніцтва сцены будзе адкладзенае на час судовых працэсаў. Імаверная доўгая судовая барацьба, зыход якой вызначыць Вярхоўны суд.

Сродкі на будаўніцтва сцяны

У нядаўнім праекце бюджэту Трамп патрабаваў вылучыць на будаўніцтва 5,7 мільярда даляраў. Кангрэс вылучыў усяго 1,37 мільярда. Каб унікнуць чарговага частковага закрыцця ўрада, Трамп падпісаў законапраект, але адразу ж абвесціў надзвычайнае становішча ў памежных раёнах, каб атрымаць доступ да сродкаў з іншых крыніцаў. Ён спадзяецца атрымаць у агульнай колькасці 8 мільярдаў даляраў.

Крыніцы фінансавання

$ 1,37 мільярда: ад Кангрэса

$ 3,6 мільярда: з бюджэту на вайсковыя будаўнічыя праекты Міністэрства абароны

$ 2,5 мільярда: з бюджэту праграмаў барацьбы з наркотыкамі Міністэрства абароны

$ 600 мільёнаў: з бюджэту праграмы барацьбы з наркотыкамі Міністэрства фінансаў

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках