Міністр Карпенка анансаваў змену формы экзаменаў для выпускнікоў школ
28- 3.02.2019, 21:31
- 23,200
Школьнікі будуць здаваць тэсты замест выпускных іспытаў?
Міністр адукацыі Ігар Карпенка анансаваў змену формы экзаменаў для выпускнікоў школ. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, піша tut.by.
Карпенка адзначыў, што праграмы ў сярэдняй школы блізкія да аптымальных. «Разам з тым мы ўбачылі, што ёсць праблема, што не кожны настаўнік у поўнай меры гатовы рэалізоўваць гэтую праграму. Стаіць пытанне аб тым, што трэба сур'ёзна заняцца падвышэннем кваліфікацыі настаўнікаў», - заявіў міністр.
Ён нагадаў, што да 1 верасня трэба выдаць яшчэ 73 падручнікі і лінейка пад новую праграму будзе закончаная.
«І паглядзім на сістэму атэстацыі школьнікаў. Сёння гэта адна з формаў загрузкі навучэнца. Дапусцім, 11-ы клас, выпускнікі - здаюць 4 іспыты, прычым усе экзамены праходзяць у цалкам іншай форме, чым уступная кампанія ў ВНУ», - заявіў міністр.
Пры гэтым Карпенка падкрэсліў, што змены не будуць «як гром сярод яснага неба», іх будуць абмяркоўваць і прапрацуюць з педагагічнай грамадскасцю.
Каб змяніць форму атэстацыі, патрэбны год-два, удакладніў ён.