5 траўня 2024, Нядзеля, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суб'ектам гаспадарання - дзяржпадатак, грамадзянам - плата за ўдзел

13
Суб'ектам гаспадарання - дзяржпадатак, грамадзянам - плата за ўдзел
Фота: bymedia

Як будуць спаганяць дарожны падатак у Беларусі.

Грамадскае абмеркаванне новага механізму выплаты так званага «дарожнага падатку» скончылася. Праект адпаведнага ўказа, які быў названы «Аб плаце за ўдзел у дарожным руху», выклікаў усплёск увагі з боку як грамадзян, так і суб'ектаў гаспадарання нашай краіны, піша neg.by.

Пры гэтым менавіта грамадзяне былі самымі актыўнымі «каментатарамі» праекту, бо для іх сітуацыя з выплатай дарожнага падатку, хутчэй за ўсё, зменіцца кардынальным чынам, у адрозненне ад суб'ектаў гаспадарання. Для апошніх у праекце прадугледжанае захаванне дзейнага парадку з невялікімі карэкціроўкамі, галоўнай з якіх з'яўляецца пэўнае зніжэнне сумы дзяржпадатку за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (далей - дазвол).

Так, калі ў адпаведнасці з п.122 прыкладання 22 да Падатковага кодэкса (у рэдакцыі, якая дзейнічае з 1 студзеня 2019 года) (далей - ПК) за выдачу дазволу арганізацыі неабходна заплаціць дзяржпадатак сумай 7 базавых адзінак (БА) за легкавы аўтамабіль, які мае дазволеную максімальную масу, не большую за 1 т, 9 БА - большую за 1 т, але не большую за 2 т, 11 БА - большую за 2 т, але не большую за 3 т і 14 БА за легкавы аўтамабіль, які мае дазволеную максімальную масу больш за 3 т, то, згодна з праектам, сумы дзяржпадатку складуць 5,6 БА, 7,2 БА, 8,8 БА і 11,2 БА, адпаведна.

Пры гэтым, у адрозненне ад ПК, дзе індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) у мэтах атрымання дазволу прыроўненыя да фізічных асобаў, згодна з праектам яны будуць атрымліваць яго ў парадку, аналагічным юрыдычным асобам.

У сваю чаргу, грамадзян плануюць вызваліць ад выплаты дзяржпадатку за выдачу дазволу. Яго заменіць плата за ўдзел транспартных сродкаў (ТС) у дарожным руху (далей - плата), якая будзе «адвязаная» ад тэхагляду. Акрамя таго, плату можна будзе ўносіць памесячна, без тых месяцаў, калі аўтаўладальнік не збіраецца «выводзіць свайго жалезнага каня» на дарогі.

Максімальны перыяд, за які можна будзе ўнесці плату, - два гады, пры гэтым разавае ўнясенне платы за 12 і больш паслядоўных каляндарных месяцаў заахвочваецца паніжальным каэфіцыентам 0,8 да стаўкі платы. Пры гэтым у аплатніка будзе права выбару: уносіць яе да пачатку ўдзелу ТС у дарожным руху альбо не пазней за апошні дзень месяца, у якім ён ужо ў ім удзельнічаў.

Уносіць плату трэба будзе з выкарыстаннем АІС «Разлік», больш вядомай як сістэма АРІП. Праз тую ж сістэму змогуць аплачваць дзяржпадатак за выдачу дазволу і суб'екты гаспадарання. Адзначым, што сума платы для грамадзян не такая вялікая: на самыя распаўсюджаныя легкавыя аўтамабілі масай да 1,5 т трэба будзе заплаціць 0,25 БА, ці 6,38 руб на месяц, або (з улікам «зніжкі») 2,4 БА, ці 61,2 руб на год. Гэта менш, чым цяпер прадугледжанае ПК, - 3 БА, ці 76,5 руб.

Удзел у дарожным руху МС без дазволу цягне накладанне штрафу сумай 1 БА, а на ІП і юрыдычную асобу - у суме 3 БА. Пры гэтым адказнасць за гэта адміністрацыйнае правапарушэнне ўскладаецца не на кіроўцу, а на ўласніка (уладальніка) ТС, у тым ліку юрыдычную асобу.

Што тычыцца падстаў для накладання штрафу, то імі ў праекце названыя: 1) фіксацыя праезду МС па аўтадарогах тэхнічнымі сродкамі (г.зн. фотакамерамі); 2) вынесеныя супрацоўнікамі АУС пастановы аб накладанні спагнанняў за ўчыненне парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Пры гэтым для вынясення пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ні прысутнасці парушальніка, ні ягонай згоды не патрабуецца. Копія пастановы цягам 3 дзён з дня яе вынясення будзе ўручацца або высылацца заказным лістом асобе, у дачыненні да якой яна вынесеная, альбо па хадайніцтве апошняга накіроўвацца яму праз электронную пошту або з дапамогай іншых сродкаў сувязі.

Мяркуецца, што ў праект ніякіх сур'ёзных змен не будзе ўнесена і ён у якасці паўнавартаснага заканадаўчага акта ўвойдзе ў дзеянне з 1 красавіка 2019 года (нормы, звязаныя з накладаннем адміністрацыйных спагнанняў - з 1 ліпеня 2019 г.).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках