10 траўня 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прэзентавалі ўкраінскі тэлеканал UATV

13
У Менску прэзентавалі ўкраінскі тэлеканал UATV
ФОТА: BELSAT.EU

Чатыры гады афіцыйны Кіеў дамагаўся рэтрансляцыі ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі.

Канал UATV у рэестры дазволеных для трансляцыі, і некаторыя кабельныя аператары яго ўжо транслююць, але наперадзе яшчэ немалая праца, каб беларускія гледачы ў сваёй большасці даведаліся пра канал, паведамляе «Белсат».

«Самае складанае – зрабіць першы крок. І я вельмі рады, што гэты крок у нас атрымаўся. Шмат хто з нас, асабліва журналісты, разумеюць, наколькі гэта важна для разумення таго, што цяпер адбываецца ва Украіне. Уся інфармацыя, якая трапляе ў беларускую медыйную прастору, успрымалася праз прызму вайны з Расеяй. Многае выкладалася ў скажоным выглядзе а-ля перадачаў Салаўёва. Я вельмі рады, што ў беларускіх тэлегледачоў з'явілася магчымасць глядзець альтэрнатыўную інфармацыю пра падзеі ва Украіне», – адзначыў амбасадар Украіны Ігар Кізім.

АМБАСАДАР УКРАІНЫ ІГАР КІЗІМ І ДЫРЭКТАРКА ТЭЛЕКАНАЛА UATV ЛЮДМІЛА БЕРАЗОЎСКАЯ
ФОТА: BELSAT.EU

Перад гасцямі імпрэзы таксама выступалі дырэктарка тэлеканала UATV Людміла Беразоўская, дзяржсакратар Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны Арцём Бідэнка. З прывітальным словам выступілі і адказвалі на пытанні дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, кіраўнік ЗАТ «Эфір» Сяргей Офган. У перапынках гучалі ўкраінскія песні ў выкананні ансамбля «Крыніца».

ДЗЯРЖСАКРАТАР МІНІСТЭРСТВА ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПАЛІТЫКІ УКРАІНЫ АРЦЁМ БІДЭНКА
ФОТА: BELSAT.EU
КІРАЎНІК КІРАВАННЯ ЭЛЕКТРОННЫХ СМІ І ІНТЭРНЭТ РЭСУРСАЎ БЕЛАРУСКАГА МІНІСТЭРСТВА ІНФАРМАЦЫІ УЛАДЗІМІР РАБАВОЛАЎ
ФОТА: BELSAT.EU

«Не можа такога быць, каб у нашай братняй краіне не было нашага тэлебачання. І вось намаганнямі дыпламатаў і чыноўнікаў праз чатыры гады мы атрымалі магчымасць трансляваць украінскі канал UATV. Інфармацыя канала ўзважаная, неканфліктная, але вельмі важна, што яна дае праўдзівае ўяўленне пра Украіну», – сказаў у сваім выступе Арцём Бідэнка.

Паводле словаў Людмілы Беразоўскай, UATV з'яўляецца міжнародным каналам. У Беларусі будзе транслявацца на расейскай мове. Канал мае невялікі навінны блок на 10 хвілінаў. Асноўны час вяшчання займаюць гістарычныя праграмы, мода, спорт, культура. Дырэктарка каналу адзначыла, што разумее важнасць вяшчання тэлеканала на беларускай мове і спадзяецца, што ў перспектыве будзе створаная гукавая дарожка, каб беларускі спажывец змог выбраць для сябе мову вяшчання.

ЛЮДМІЛА БЕРАЗОЎСКАЯ
ФОТА: BELSAT.EU

Толькі знайсці канал у тэлевізары будзе не так лёгка. Хоць 20 кабельных аператараў пагадзіліся ўзяць у сваю сетку ўкраінскі канал і блізу 10 ужо яго транслююць (асабліва запатрабаваны канал у памежных рэгіёнах Гомельскай і Берасцейскай абласцей). Але самыя буйныя кабельныя аператары Белтэлекам, МТІС і «Космас-ТВ» не спяшаюцца з запускам UATV у свае сеткі. Фармальная прычына ад Белтэлекама – не падрыхтаваны пакет «Иновещание». Як адзначыў амбасадар Украіны, «у Белтэлекаме ідуць працэсы, якія не дазваляюць уключыць UATV наўпрост цяпер». Тым больш няма размовы пра ўключэнне ўкраінскага канала ў агульны так званы сацыяльны пакет, таму што каб туды трапіць, фармальна трэба каб у канала было 30% кантэнту беларускай вытворчасці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках