5 траўня 2024, Нядзеля, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стралок з Новай Зеландыі планаваў іншыя атакі

Стралок з Новай Зеландыі планаваў іншыя атакі
ФОТА: REUTERS

28-гадовы Брэнтан Тарант працаваў фітнэс-інструктарам і знаходзіўся ў стралковым клубе.

Грамадзянін Аўстраліі 28-гадовы Брэнтан Тарант, якому выстаўленыя абвінавачванні ў забойстве пасля тэракту ў мячэці новазеландскага Крайстчорча, відавочна, планаваў і іншыя напады, піша "Немецкая волна".

«У яго цалкам сапраўды былі намеры працягваць атакі», - заявіла ў суботу, 16 сакавіка, прэм'ер-міністарка Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн.

На момант затрымання ў аўтамабілі Таранта былі выяўленыя дзве дадатковыя адзінкі агнястрэльнай зброі і выбухоўка. Паводле папярэдніх звестак следства, агонь у мячэці адкрыў ён адзін. Паліцыя правярае, ці былі з ім у сувязі два іншыя падазраваныя.

Як паведамляе The Sydney Morning Herald, Тарант вырас у аўстралійскім Графтоне, у яго не было вышэйшай адукацыі. Ён нічым асабліва не захапляўся, скончыў курсы фітнэс-інструктараў і працаваў трэнерам. Паводле звестак штодзённай газеты Крайстчэрча the Press, мужчына знаходзіўся ў стралковым клубе Bruce Rifle Club Мілтана, невялікага гарадка на поўдзень ад новазеландскага Данідзіна.

У поле зроку паліцыі да атакі ён не трапляў, шмат ездзіў па свеце, перыядычна вяртаючыся ў Данідзін.

Двайны тэракт

Паводле афіцыйных звестак, у выніку двайнога тэракту ў Новай Зеландыі 15 сакавіка загінулі 49 чалавек, у тым ліку дзеці. Блізу 41 з іх забітыя ў мячэці ў цэнтры Крайстчэрча, яшчэ восем - у іншай мячэці на авеню Лінвуд, прычым тры чалавекі былі застрэленыя па-за будынкам. Раненні атрымалі 48 чалавек. Абедзве мячэці знаходзяцца на адлегласці прыкладна пяці кіламетраў адна ад аднае. Злачынец здымаў напад схаванай камерай і вёў прамую трансляцыю ў Інтэрнэце. З моманту першай атакі да затрымання прайшло 36 хвілін.

Незадоўга да ўчынення тэракту Тарант апублікаваў у сацсетках 74-старонкавы маніфэст, у якім называў сябе прыхільнікам ідэі перавагі белых людзей і расказваў пра планы ўчыніць у Еўропе тэракты, накіраваныя супраць мусульман.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках