4 траўня 2024, Субота, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Некалькі тысяч чалавек бачылі на свае вочы чорную сажу на падваконнях»

2
«Некалькі тысяч чалавек бачылі на свае вочы чорную сажу на падваконнях»
АНДРЭЙ БОДЗІЛЕЎ - КААРДЫНАТАР КАМПАНІІ «ЗА ЗДАРОВЫ МАГІЛЁЎ»

Як магілёўскі актывіст змагаецца з «Омск Карбонам».

Прэтэнзіі да актывістаў дзіўныя: супрацоўнічаюць толькі з недзяржаўнымі СМІ, а выкід чорнай сажы ідзе не са ўсяго прадпрыемства, а толькі з адной трубы, паведамляе «Белсат».

Ініцыятара грамадзянскай кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэя Бодзілева выклікалі на размову ў міліцыю.

16 сакавіка ў РАУС Магілёўскага раёна актывісту паведамілі, што кіраўніцтва «Омск Карбона Магілёва» звярнулася да іх са скаргай на Андрэя. Заяўнікам выступіў генеральны дырэктар магілёўскага заводу Марат Ізгібаеў.

Кіраўніцтва «Омск Карбона Магілёва» выставіла некалькі прэтэнзій, звязаных з распаўсюдам недакладнай інфармацыі. Першае, што не задаволіла адміністрацыю завода, - тое, што Андрэй у сваіх інтэрв'ю казаў пра выкід на заводзе агулам. На думку заяўніка, правільна было б казаць пра выкід чорнай сажы толькі з адной трубы гэтага завода.

Па-другое, у віну Андрэю ставяць тое, што ён звярнуўся толькі да незалежных СМІ, а з дзяржаўнымі не супрацоўнічаў.

У сацыяльных сетках ініцыятыва «За здаровы Магілёў» распаўсюджвае скрын, на якім бачная чорная пляма вакол аналагічнага завода ў Омску.

Усю інфармацыю пра падзеі на заводзе «Омск Карбон Магілёў» Андрэй размяшчаў у адкрытай групе «За здаровы Магілёў» у «Фэйсбуку». Уступіць у яе можа кожны ахвочы. Прэтэнзіі да сябе Андрэй уважае за недарэчныя.

«Я мяркую, што скаргі ў міліцыю і казкі пра тое, што прадажныя СМІ проста паклёпнічаюць на прадпрыемства - гэта спроба прымусіць людзей адмовіцца ад актыўных дзеянняў у абарону сваіх правоў. Спроба адвесці ўвагу ад рэальных праблем, якія існуюць на заводзе. Тое, што выкід цвёрдых часціц адбыўся, пацвярджаюць як даследаванні Міністэрства аховы прыроды, якія зафіксавалі перавышэнне на заводзе, так і сведчанні некалькіх тысяч людзей, мясцовых жыхароў, якія бачылі на свае вочы чорную сажу на падваконнях», - сказаў Андрэй Бодзілеў.

Праверку на актывіста завялі ў рамках грамадзянска-працэсуальнага кодэкса, але калі факты пацвердзяцца, то яе могуць распачаць і ў межах адміністрацыйнага кодэкса. Пакуль што Андрэя Бодзілева толькі апыталі. З аніякімі матэрыяламі справы яго не знаёмілі.

Нагадаем, Андрэй Бодзілеў стварыў ініцыятыву «За здаровы Магілёў» пасля таго, як у лістападзе 2018 года на заводзе «Омск Карбон Магілёў» адбыўся выкід сажы. Яна афарбавала ў чорны колер снег у двары ў пасёлку Вейне. Жыхары адразу выклікалі дзяржаўных эколагаў, якія пацвердзілі: дапушчальная канцэнтрацыя цвёрдых часцінак перавышаная ў 40 разоў.

Кіраўніцтва «Омск Карбона Магілёва» патлумачыла, што гэта быў пробны запуск, але цяпер усё будзе добра. Завод павінен запрацаваць вясной 2019 года.

Адміністрацыя «Омск карбон Груп» ужо не ўпершыню ўступае ў барацьбу з незалежнымі крыніцамі інфармацыі. Але не вельмі паспяхова. 5 сакавіка завод саступіў у судзе омскаму блогеру, які распаўсюджваў інфармацыю аб шкодным уплыве прадпрыемства на экалогію. А ў канцы 2018 года сайт «Омск-Інфарм» апублікаваў артыкул «Напаўлегальные СМІ зладзілі цкаванне омскага праекта ў Беларусі», у якой ішла размова ў тым ліку і аб матэрыялах «Белсата» аб выкідзе на заводзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках