1 траўня 2024, Серада, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў умову зняцця з прэзідэнцкай гонкі

25
Зяленскі назваў умову зняцця з прэзідэнцкай гонкі

Шоўмэн сустрэўся з прадстаўнікамі бізнэс-асацыяцый Украіны.

Кандыдат на пасаду кіраўніка Украіны, шоўмэн Уладзімір Зяленскі заявіў, што саступіў бы сваё месца ў прэзідэнцкай гонцы музыку, лідару рок-гурта «Акіян Эльзы» Святаславу Вакарчуку, калі б той балатаваўся. Пра гэта Зяленскі паведаміў на сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэс-асацыяцый, паведамляе партал «Украінскія навіны».

«Я і яшчэ адзін музыка [Вакарчук], усе мы прадэманстравалі жаданне нешта зрабіць, пайсці ў палітыку. Калі б Святаслаў быў [кандыдатам], я б саступіў яму», - адзначыў шоўмэн. «Калі ласка, калі ты верыш, калі адчуваеш у сабе сілы, табе не цяжка - давай, мы падтрымаем рэйтынгамі, людзьмі, ідэямі», - дадаў ён.

Рэгістрацыю на выбары прэзідэнта Украіны мясцовая Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) закончыла ў пачатку лютага. У пачатку сакавіка Выбаркам абвясціў канчатковы спіс кандыдатаў.

За два месяцы да гэтага Вакарчук запэўніў: удзельнічаць у гэтай кампаніі ён не стане. «Я неаднаразова заяўляў, што ўлада і прэзідэнцкая пасада мне не цікавыя. Мяне цікавяць сапраўдныя змены ў краіне», - адзначаў ён на запісе, апублікаваным у ягоным канале YouTube. Пра яго магчымы ўдзел у выбарах у мінулым годзе казалі назіральнікі. Тады рэйтынг Вакарчука ў шэрагу перадвыбарных апытанняў дасягаў 10%.

У 2007 годзе Вакарчук быў абраны ў Вярхоўную раду ад блока «Наша Україна» Віктара Юшчанкі. Праз год ён датэрмінова склаў свой мандат. Пасля музыка неаднаразова рабіў палітычныя заявы (напрыклад, падтрымаў Майдан). У сакавіку 2019 года артыст заявіў, што не збіраецца «стаяць у баку» ад палітычнага жыцця і мае намер спрыяць таму, каб больш маладых людзей ішло ў палітыку.

Выбары прэзідэнта Украіны адбудуцца 31 сакавіка. Удзельнічаць у іх акрамя Зяленскага будуць цяперашні кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка, лідарка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка ды іншыя кандыдаты.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках