1 траўня 2024, Серада, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыцэнка назваў адзіны кампраміс, які дапускае па Данбасу

5
Грыцэнка назваў адзіны кампраміс, які дапускае па Данбасу
АНАТОЛЬ ГРЫЦЭНКА

Кандыдат у прэзідэнты Украіны адхіляе патрабаванне РФ па місіі ААН.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Анатоль Грыцэнка распавёў часопісу НВ пра тое, якія кампрамісы ў пытанні вяртання Крыма і Данбаса ён уважае за прымальныя.

У адказе на гэтае пытанне ён падкрэсліў, што выступае супраць кампрамісу, «якога патрабуе Расея, - каб міратворцы ААН стаялі толькі на лініі судакранання».

На думку Грыцэнкі, войскі міратворчай місіі ААН павінны размясціцца на ўсіх акупаваных тэрыторыях.

«Адзіны кампраміс, які я б дапусціў, - каб мяжу перакрывалі без удзелу ўкраінскіх вайскоўцаў», - падкрэсліў лідар Грамадзянскай пазіцыі.

У той жа час, з ягоных слоў, «мае права на жыццё і кампраміс аб амністыі» на Данбасе.

«Тыя, хто не ўчыняў злачынстваў супраць чалавечнасці, не рэзаў, не забіваў, не гвалціў, могуць быць амніставаныя. Астатнія пойдуць пад суд», - заявіў Грыцэнка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках