10 траўня 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі гарвыканкам адмовіў ва ўсталяванні памятнай дошкі БНР

23
Менскі гарвыканкам адмовіў ва ўсталяванні памятнай дошкі БНР

Менскі гарвыканкам уважае немэтазгодным усталяванне ў Менску мемарыяльнай дошкі ў гонар абвяшчэння БНР.

Такі адказ на запыт атрымаў кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, дакумент ёсць у распараджэнні рэдакцыі tut.by.

« З улікам неадназначнасці меркаванняў па пытанні ўсталявання мемарыяльнай дошкі па вуліцы Валадарскага, 9 інфармуем, што на дадзены момант яе ўсталяванне лічым немэтазгодным», - гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка старшыні выканкама Арцёма Цурана, датаваным 15 сакавіка.

Такім чынам, адказу ад улад менчукі дамагаліся роўна год. Ніякіх дадатковых дэталяў адмовы ў лісце больш не паведамляецца.

Нагадаем, памятную дошку хацелі ўсталяваць на фасадзе дома № 9 на вуліцы Валадарскага, дзе была прынятая Трэцяя ўстаўная грамата БНР. Дошку вылілі яшчэ 25 гадоў таму, але так і не паставілі, за гэты час яна часткова разбурылася. Напярэдадні Дня Волі ў 2018 годзе сталічныя ўлады нечакана адгукнуліся, і актывісты пачалі збор грошай і дакументаў на ўсталяванне новай да 25 сакавіка. Суму сабралі рэкордна хутка - за пару гадзін.

Вусна аргкамітэт атрымаў згоду выканкама, а выгляд гатовага вырабу нават зацвердзіла мастацкая рада. Праблема заставалася ў адным: асноўны дакумент - дазвол на ўсталяванне дошкі - ніхто не выдаваў на рукі.

На гэтым справа і заглухла. Месяцамі актывістам у пісьмовых адказах адказвалі: пытанне на разглядзе. Пакуль увосень у адміністрацыі не заявілі, што ім паступіў «шэраг зваротаў» ад грамадзян і прадстаўнікоў грамадскасці, якім не падабаецца гэтая ідэя. Колькі чалавек звярталася і чым яны гэта тлумачаць - улады так і пакінулі без адказу.

Калі было заяўлена пра «негатыўныя» водгукі, менчукі стварылі петыцыю з калектыўным зваротам за ўсталяванне дошкі. Пад ёй падпісаліся амаль 3,4 тысячы чалавек, і дакумент адправіўся ў выканкам. Адказ быў кароткі: «прынята да ведама».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках