4 траўня 2024, Субота, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Папулізм Лукашэнкі забівае нашу эканоміку

20
Леанід Злотнікаў: Папулізм Лукашэнкі забівае нашу эканоміку
ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ

Дыктатар загадаў перавесці на ваеннае становішча ўсе аграгаспадаркі.

У інфармацыйнай прасторы не сціхае рэха магілёўскага ваяжу Аляксандра Лукашэнкі. Дыктатар загадаў перавесці на ваеннае становішча ўсе аграгаспадаркі, падобныя тым, што ён наведаў днямі раней.

Гучыць амаль як у 1941 годзе: адступаць няма куды! Пытанне толькі нейкія адміністрацыйныя загады здольныя выправіць сітуацыю? «Белсат» звярнуўся па каментар да эканаміста Леаніда Злотнікава.

«Лукашэнка ўпэўнены, што калі знайсці валявога чалавека, які будзе выконваць ягоныя загады і праводзіць лінію жорстка, то ўсё магчымае, у краіне можна стварыць квітнеючую эканоміку.

Ён у гэтым упэўнены. Але гэтая ўпэўненасць паходзіць ад ягоных маральных каштоўнасцяў, ад ягонага разумення сітуацыі. Ён ужо шмат гадоў заяўляе, што патрэбен жалезны тып кіраўніка. Але гэты стыль кіравання стала правальваецца і правальваецца.

Лукашэнка не можа зразумець, што гэта тупіковы кірунак. Гэты наіўны падыход - гэта трагедыя для Беларусі, бо перавучыць чалавека немагчыма. Ёсць шмат людзей, якія таксама так мяркуюць і не так добра разумеюць, як функцыянуе грамадства.

А другое, што ён спрабуе ўвасобіць у жыццё - левыя погляды. Грамадская маёмасць, адсутнасць прыватнай уласнасці на зямлю. У сукупнасці левы папулізм, левыя погляды з уяўленнямі аб стылі кіравання - гэта грымучая сумесь, якая забівае нашу эканоміку і ў першую чаргу - сельскую гаспадарку...».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках