13 траўня 2024, панядзелак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Сірыі можа адбыцца вызначальны бой супраць ІДзІЛ

1
Сёння ў Сірыі можа адбыцца вызначальны бой супраць ІДзІЛ

Ваеўнікі ІД замінавалі астатняе паселішча, якое застаецца пад іхнім кантролем.

Сірыйскія паўстанцы, якія падтрымліваюцца ЗША, чакаюць, што яшчэ ў нядзелю, 3 сакавіка, адбудзецца вызначальная бітва за астатняе паселішча, якое знаходзіцца ў руках тэрарыстаў з групоўкі "Ісламская дзяржава" (ІД), паведамляе "Нямецкая хваля".

Прадстаўнік кантраляваных курдамі "Дэмакратычных сіл Сірыі" (SDF) заявіў, што паўстанцы апошні час малымі сіламі пасоўваліся наперад, у вёску Багхус. Гэта, у сваю чаргу, звязана з тым, што ўся тэрыторыя была замінаваная ваеўнікамі ІД. "Уздоўж вуліц ўсталяваныя тысячы мін", - дадаў прадстаўнік SDF. Сярод тэрарыстаў з ІД, якія застаюцца ў Багхусе, колькасць якіх вызначаецца на "некалькі соцень", збольшага знаходзяцца замежныя найміты, якія схаваліся ў траншэях і адтуль наносяць раптоўныя ўдары па сілах SDF. Наступ сіл SDF пачаўся ў чацвер, 28 лютага.

Вызваленне Багхуса з'яўляецца важнай вяхой у барацьбе з ІД, якая ў 2014 годзе заняла вялікія тэрыторыі, што належаць Іраку і Сірыі, абвясціўшы там свой "халіфат". Пасля вызвалення вёскі пад кантролем ІД застанецца толькі аддалены і амаль нікім не населены рэгіён на захад ад Еўфрата, які знаходзіцца ў цэнтры кантраляванай сірыйскай арміяй тэрыторыі.

Курды вызвалілі 283 сірыйскіх палонных

Акрамя таго, 283 сірыйцы, якія падазраюцца ў прыналежнасці да ІД, былі вызваленыя курдскімі ўладамі, пра што было абвешчана позна ўвечары ў суботу, 2 сакавіка. У якасці прычыны было названае тое, што на руках затрыманых "не было крыві". Вызваленне сірыйцаў - жэст "супрацоўніцтва, братэрства і міласэрнасці", гаворыцца ў заяве на сайце, які падтрымліваецца SDF.

Экспэрты з Сірыйскага назіральнага пункта правоў чалавека, які базуецца ў Лондане, паведамілі, што гэта не першае вызваленне вязняў, звязаных з ІД, ажыццёўленае курдскімі ўладамі, аднак гэты раз колькасць выпушчаных з турмы сірыйцаў была асабліва вялікай. Прадстаўнікамі SDF утрымліваюцца сотні меркаваных замежных джыхадыстаў, а таксама жанчыны і дзеці, звязаныя з меркаванымі чальцамі ІД.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках