20 траўня 2024, панядзелак, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Эквадор абрынуліся мільёны кібератак праз Асанжа

1
На Эквадор абрынуліся мільёны кібератак праз Асанжа
Джуліян Асанж
ФОТА: JACK TAYLOR/GETTY IMAGES

Кібератакі пачаліся ў чацвер.

Намеснік міністра інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій Эквадора Патрысіё Рэал заявіў, што сайты дзяржустаноў зазаналі амаль 40 млн кібератак з моманту пастановы краіны пазбавіць заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа палітычнага прытулку. Пра гэта паведамляе AFP.

"Кібератакі пачаліся ў чацвер і пераважна вядуцца з Бразіліі, ЗША, Нідэрландаў, Румыніі, Нямеччыны, Францыі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі і самога Эквадора", - заявіў намеснік міністра.

Хаўер Хара, прадстаўнік Міністэрства тэлекамунікацый Эквадора, заявіў, больш за ўсё пацярпелі Міністэрства замежных спраў, Цэнтральны банк, прэзідэнцкая канцылярыя, Служба ўнутраных даходаў, а таксама некалькі іншых міністэрстваў і ўніверсітэтаў.

Ніводная з гэтых устаноў не паведаміла пра крадзеж інфармацыі або страту звестак.

11 красавіка 2019 года, у Лондане арыштавалі 47-гадовага аўстралійца - заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа, які бязвыезна знаходзіўся ў пасольстве Эквадора апошнія сем гадоў. Яго палітычны прытулак і грамадзянства Эквадора адклікалі. Прэзідэнт Эвадора сказаў, што Асанж неаднаразова парушаў міжнародныя канвенцыі і дамовуаб пражыванні. ЗША падалі запыт на экстрадыцыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках