20 траўня 2024, панядзелак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Трампа з'явіўся першы канкурэнт на выбарах прэзідэнта ЗША

У Трампа з'явіўся першы канкурэнт на выбарах прэзідэнта ЗША
Біл Вельд
ФОТА: AP

Былы губернатар Масачусэца заклікаў вярнуцца да прынцыпаў Абрагама Лінкальна.

Былы губернатар Масачусэца Біл Вельд абвясціў пра ўдзел у прэзідэнцкай гонцы ў 2020 годзе, стаўшы першым кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі, і будзе канкурэнтам дзейнаму прэзідэнту Дональду Трампу на праймерыз. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.

"Я баюся за краіну, калі яшчэ шэсць гадоў у нас будзе тое ж самае, што і цяпер. Гэта была б палітычная трагедыя. Мне было б сорамна за сябе, калі б я не пайшоў на выбары", - сказаў ён.

Сваю перадвыбарчую праграму Вельд стварае на тым, што "пачуе голас амерыканскага народа". Акрамя таго, ён заклікае вярнуцца да прынцыпаў Абрагама Лінкольна - "роўнасці, годнасці і магчымасцяў для ўсіх". На прэзідэнцкіх выбарах 2016 году ён балатаваўся ад Лібертарыянскай партыі.

Са звестак агенцтва Gallup, рэйтынг падтрымкі Дональда Трампа сярод рэспубліканцаў складае амаль 90%. Калі Вельда спыталі, ці зможа ён пераадолець гістарычна высокі рэйтынг цяперашняга прэзідэнта падчас праймерыз, ён адказаў: "Так, вядома".

У пачатку 1990-х гадоў Вельд два тэрміны запар займаў пасаду губернатара Масачусэца. Затым ён балатаваўся ў Сэнат ад штата, аднак саступіў Джону Кэры. Пазней Вельд пераехаў у Нью-Ёрк і ў 2005 годзе беспаспяхова спрабаваў вылучыцца на пасаду губернатара ад рэспубліканцаў.

Раней паведамлялася, што каманда Трампа сабрала за тры месяцы 30 мільёнаў даляраў на фінансаванне новай выбарчай кампаніі ў 2020 годзе - больш, чым два вядучыя прэтэндэнты ад Дэмакратычнай партыі разам узятыя. Агульная сума ахвяраванняў з улікам леташніх пералічэнняў склала амаль 41 мільён даляраў - беспрэцэдэнтная сума на гэтак ранняй стадыі кампаніі.

Дональд Трамп афіцыйна запусціў кампанію свайго перавыбрання праз некалькі гадзін пасля інаўгурацыі ў студзені 2017 года. Ніводзін з дзейных прэзідэнтаў ніколі не рабіў гэта так рана. Напрыклад, яго папярэднік Барак Абама пачаў кампанію за перавыбранне за паўтара гады да выбараў, у красавіку 2011 года, на той момант яго штаб меў менш як 2 мільёны даляраў.

Каманда Трампа плануе прыцягнуць на ягонае перавыбранне мільярд даляраў. Абама ў 2012 годзе сабраў 720 мільёнаў.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у 2020 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках