20 траўня 2024, панядзелак, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабіч прыцягнуў у Беларусь яшчэ аднаго свайго чалавека

20
Бабіч прыцягнуў у Беларусь яшчэ аднаго свайго чалавека
МІХАІЛ БАБІЧ

Амбасадар Расеі ў Беларусі ўзяў на працу свайго былога падначаленага.

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў 12 красавіка прызначыў Юрыя Залатарова гандлёвым прадстаўніком Расеі ў Беларусі, піша nn.by.

Да гэтага пасаду займаў Мікалай Асаул, ён быў прызначаны ў верасні 2018. Асаул быў вызвалены ад пасады на ўласнае жаданне.

Хто такі Юрый Залатароў? Гэта чалавек пасла Расеі Міхаіла Бабіча. Цягам некалькіх гадоў ён быў намеснікам Бабіча ў Прыволжскай федэральнай акрузе. Ён курыраваў блок сацыяльных праектаў.

Апошнім часам Залатароў працаваў у Мінэканамразвіцця Расеі, дзе быў намеснікам кіраўніка Дэпартамента Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках