20 траўня 2024, панядзелак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праўнук Сталіна назваў частку расейцаў дэгенератамі

30
Праўнук Сталіна назваў частку расейцаў дэгенератамі
ЯКАЎ ДЖУГАШВІЛІ
ФОТА: ЭКСПРЕСС-ГАЗЕТА

Якаў Джугашвілі ўважае дэгенератамі тых, хто апраўдвае сталінскія рэпрэсіі.

Якаў Джугашвілі пракаментаваў вынікі сацыяльнага апытання, праведзенага сярод расейцаў, дзе 46% апытаных палічылі рэпрэсіі нормай.

- Што вынікае з гэтай фармулёўкі? Напэўна, тое, што 46 працэнтаў уважае злачынствы цалкам нармальнай з'явай. Вось антысталінская і антысавецкая хлусня ператварыла народ у маральных вырадкаў і дэгенератаў, якія шчыра мяркуюць, што вялікія мэты дасягаюцца шляхам учынення злачынстваў тымі, хто па абавязку службы абавязаны са злачыннасцю змагацца, то ёсць дзяржслужбоўцамі. Вось гэта для мяне цяпер самае галоўнае ў гэтай навіне, - сказаў праўнук дыктатара ў эфіры «Говорит Москва».

Раней стала вядома, што на сёння ролю Сталіна ў гісторыі станоўча ацэньваюць 70% расейцаў. Гэта рэкорд за ўсе гады адпаведных даследаванняў. Амаль палова рэспандэнтаў гатовыя апраўдаць рэпрэсіі сталінскай эпохі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках