20 траўня 2024, панядзелак, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія тавары беларусы часцей за ўсё «забываюць» задэклараваць на мяжы

7
Якія тавары беларусы часцей за ўсё «забываюць» задэклараваць на мяжы

Пра гэта распавялі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Беларусы пры перасячэнні мяжы часцей за ўсё «забываюць» задэклараваць алкаголь і піва. На іх прыпадае блізу чвэрці ад усіх тавараў, паведамляюць у Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Нагадаем, без мытаў можна ўвозіць 3 літры алкаголю, а яшчэ 2 літры - з дэкларацыяй і выплачанай мытай, піша tut.by.

На другім месцы па папулярнасці сярод незадэклараваных тавараў - мяса і мясная прадукцыя (22%), на трэцім - шыны, у тым ліку б/у. Затым ідзе паліва і прадметы зброі, між іншым, дубінкі і электрашокеры. «Больш за палову недэклараваных грамадзянамі тавараў належаць да катэгорыі забароненых альбо абмежаваных пры перамяшчэнні іх праз мяжу, - удакладняюць мытнікі. - Вельмі актуальнае пытанне так званай «перавагі»: траціна правапарушэнняў грамадзяне ўчыняюць, забываючы пра вагавыя і вартасныя нормы».

Увозіць фізічным асобам для асабістага карыстання сырое мяса і сырую рыбу забаронена. «Дазваляецца правозіць без дазваленчых дакументаў і ветэрынарнага сертыфіката краіны гатовую прадукцыю жывёльнага паходжання ў завадской упакоўцы да 5 кілаграмаў», - удакладняюць мытнікі.

Нагадаем, беларусы, якія выязджаюць з Беларусі за мяжу радзей, чым раз у тры месяцы, з 1 студзеня 2019 года могуць правезці да 25 кіло тавараў для асабістага карыстання, і кошт іх не павінны перавышаць 500 еўраў (да зменаў - да 1500 еўраў і да 50 кіло). Тым, хто ездзіць часцей, чым раз у тры месяцы, дазваляецца прывозіць не больш за 20 кіло тавараў на суму да 300 еўраў.

Раней у ДМК тлумачылі, што нормы безмытнага ўвозу тавараў вызначаны для аднаго чалавека і не могуць быць сумаваныя ў дачыненні да адной адзінкі тавару пры перамяшчэнні дзяржаўнай мяжы некалькімі асобамі.

Пры перавышэнні лімітаў неабходна заплаціць мыту па стаўцы 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг вагі ў частцы перавышэння вартаснай і (або) вагавой нормаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках