6 траўня 2024, панядзелак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судзяць экс-намесніка старшыні Менскага гарвыканкама, які «любіў свайго прэзідэнта»

16
Судзяць экс-намесніка старшыні Менскага гарвыканкама, які «любіў свайго прэзідэнта»
АНДРЭЙ ДАМАРАЦКІ
ФОТА: «Радыё Свабода»

У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся суд над Андрэем Дамарацкім.

Ён да 2017 года працаваў намеснікам старшыні Менскага гарадскога выканаўчага камітэта, перадае «Радыё Свабода».

На гэтую пасаду Андрэя Дамарацкага рэкамендаваў былы кіраўнік гарадской адміністрацыі Мікалай Ладуцька.

Андрэй Дамарацкі знаходзіцца пад арыштам з траўня 2018 года. Чыноўніка вінавацяць у крадзяжы праз злоўжыванне паўнамоцтвамі і атрыманні хабару; яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Ад сваякоў вядома, што віны ні паводле аднаго з абвінавачванняў падчас следства Андрэй Дамарацкі не прызнаў. У лістах ён намагае невінаватасці і піша, што «заўсёды працаваў сумленна і любіў свайго прэзідэнта, а цяпер усё адно стаў ворагам народа», - расказалі ягоныя сваякі.

Карупцыйныя скандалы ў Менскім гарвыканкаме

У канцы 2018 года на нарадзе ў Лукашэнкі ў сувязі з карупцыйнымі скандаламі ў Менскім гарвыканкаме былі згаданыя імёны Андрэя Дамарацкага і ягонага падначаленага Сяргея Барысевіча. Месяц таму Сяргей Барысевіч, былы начальнік управы Менскага гарвыканкама, быў прызнаны вінаватым у хабарніцтве і асуджаны да 14 гадоў зняволення.

Паводле прысуду, ён арганізаваў сістэму хабараў, у тым ліку ад кіраўнікоў школьных сталовак. Барысевіч на судзе казаў, што Дамарацкі ціснуў на яго, прымушаў браць хабары, каб потым дзяліцца з ім. Аднак Андрэй Дамарацкі, выступаючы на тым працэсе як сведка, гэта аспрэчыў.

Гэта не першы суд над былымі высокапастаўленымі чыноўнікамі Менскай адміністрацыі. У 2013 годзе на 14 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці быў асуджаны намеснік старшыні Менскага гарвыканкама Ігар Васільеў, які, паводле звестак следства, спрабаваў атрымаць хабар паўмільёна даляраў ад чэшскай фірмы, што планавала пабудаваць пад Менскам завод для перапрацоўкі смецця. На судзе высветлілася, што грошы Васільеву перадаваліся над наглядам КДБ.

У сакавіку супрацоўнікі галоўнай управы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС затрымалі пасля атрымання хабару на 4 тысячы даляраў ЗША старшыню камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарвыканкама Паўла Лучыновіча.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках