8 траўня 2024, Серада, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскаму блогеру Сяргею Пятрухіну прысудзілі вялікі штраф

19
Берасцейскаму блогеру Сяргею Пятрухіну прысудзілі вялікі штраф
СЯРГЕЙ ПЕТРУХІН
ФОТА: FАCEBOOK

(абноўлена) Пракурор патрабаваў для блогера два гады «хіміі».

Раніцай 18 красавіка суддзя суда Ленінскага раёна Берасця Аляксандр Семянчук вынес прысуд паводле крымінальнай справы супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Яго прызналі вінаватяць паводле ч.2 арт.188 («Паклёп») і ч.2 арт.189 («Знявага») Крымінальнага кодэкса Беларусі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Блогера пакаралі штрафам сумай 360 базавых адзінак (9180 рублёў або 4 590 даляраў). Па 180 базавых адзінак за кожны артыкул. Суд задаволіў грамадзянскія пазовы пацярпелых. Пятрухіна абавязалі выплаціць маральную шкоду «пацярпелым супрацоўнікам» Ленінскага РАУС Берасця (Сяргею Ігнацюку, Дзмітрыю Якушэвічу, Ігару Галянцічу і Сяргею Такуну) 8500 рублёў або 4250 даляраў. Агулам згодна з прысудам блогер абавязаны выплаціць 8 840 даляраў. Акрамя гэтага, суддзя таксама абавязаў выплаціць судовыя выдаткі.

Суддзя Семянчук абавязаў выплаціць гэтую суму цягам месяца.

Таксама паведамляецца, што пакуль пакінулі падпіску аб нявыездзе і арышт на маёмасць.

Хоць пракурор 15 красавіка прасіў суддзю прызначыць яму пакаранне - абмежаванне волі на 2 гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») і штраф сумай 100 базавых адзінак.

Нагадаем, Cяргей Пятрухін з'яўляецца лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2018 год у дзвюх намінацыях: «За смеласць у творчасці» і «За асабістую мужнасць».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках