29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскіх незалежных журналістаў зноў аштрафавалі

4
Берасцейскіх незалежных журналістаў зноў аштрафавалі
АЛЕСЬ ЛЯЎЧУК І МІЛАНА ХАРЫТОНАВА

Вялікія грошы спагналі з трэцяй спробы.

Пастанову аштрафаваць журналістаў у агульнай складанасці на 100 базавых велічынь прыняў старшыня суда Берасцейскага раёна Сяргей Маручак 18 красавіка. Журналісты ўжо традыцыйна не бяруць удзелу ў судовых пасяджэннях, бо ўважаюць гэта бессэнсоўным, паведамляе «Белсат».

Ляўчука і Харытонава абвінавацілі ў парушэнні закона аб СМІ паводле артыкула 22.9 КоАП РБ.

Журналісты атрымалі вялікі штраф за тое, што распавялі аб праблемах жыхароў вёскі Вялюнь. Пратаколы на Ляўчука і Харытонава склаў участковы РАУС Берасцескага раёна Сяргей Максімовіч.

- Замест таго, каб даслаць мне позву, Максімовіч два тыдні прыходзіў да мяне дадому і казаў, што хоча проста пагаварыць, распытваў у сваякоў, дзе я начую. Пазней мы размаўлялі праз тэлефон і дамовіліся, што ён афіцыйна дашле мне позву, але міліцыянер не выканаў свайго абяцання, а арганізаваў засаду ў маім двары ў святочны дзень 25 сакавіка, - кажа Мілана Харытонава.

Але ў складзеным пратаколе Максімовіч нарабіў памылак, і суддзя Маручак быў вымушаны адправіць справу на дапрацоўку. Справу перадалі маёру Андрэю Грыгаруку, але і ён не змог выканаць сваю місію без памылак і таксама склаў пратакол з парушэннямі.

- Грыгарук патэлефанаваў мне і сказаў, што хоча мяне бачыць, я папрасіў рабіць усё паводле закона, але ў выніку позвы так не дачакаўся. Новы пратакол на мяне і Мілану Харытонаву складалі без нашага ўдзелу. Мы бачым, што ўзровень супрацоўнікаў міліцыі настолькі нізкі, што яны нават пратакол не могуць скласці без памылак, яны нават не думаюць прытрымлівацца літары закону, - кажа Алесь Ляўчук.

З трэцяй спробы ўсё ж удалося дапрацаваць пратакол і даць журналістам вялікія штрафы. Цікава, што Сяргей Маручак не першы раз выносіць абсурдныя прысуды. Напрыклад, берасцейцы Юліі Нічапарук ён прызначыў штраф за злепленага снегавіка.

Таксама на мінулым тыдні Ляўчук і Харытонава даведаліся, што абласны суд не задаволіў іх скаргу на пастанову суда Маскоўскага раёна Берасця і пакінуў без змен штраф 120 базавых велічынь, або 3060 рублёў.

Летась Ляўчука і Харытонаву судзілі шэсць разоў. За першыя месяцы 2019-га - ужо пяць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках