2 траўня 2024, Чацвер, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад РФ рыхтуецца да новага падзення нафты і санкцыяў без канца

2
Урад РФ рыхтуецца да новага падзення нафты і санкцыяў без канца

Такія «сцэнарныя ўмовы» былі ўхваленыя кабінетам міністраў.

Урад Расеі зыходзіць з таго, што кошты на нафту не ўтрымаюцца ля цяперашніх адзнак вышэйшых за 70 даляраў за бараль Brent і ўпадуць амаль на 20% ужо ў найбліжэйшы год, піша finanz.ru.

Такія «сцэнарныя ўмовы», падрыхтаваныя Мінэканамразвіцця, былі ўхваленыя кабінетам міністраў і будуць пакладзеныя ў аснову планавання бюджэту на 2020–2022 гг.

У базавым сцэнары ў 2020 годзе кожны бараль расейскай Urals будзе прадавацца за мяжу ў сярэднім за 59,7 даляра. Гэта на 17% ніжэй, чым цяпер (72 даляры).

Да 2021-га кошты апусцяцца да 57,9 даляра за бараль, а да 2024-га – да 53,5 даляра (-25,6%).

Ёсць і кансерватыўны сцэнар, паведаміў на пасяджэнні ўрада прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў. У ім кошты «на істотна ніжэйшым узроўні – ад 42 з невялікім да 44 даляраў за бочку», удакладніў ён.

Сітуацыю пагоршыць тое, што адначасова прагназуецца «некаторае скарачэнне здабычы і экспарту нафты», сказаў Мядзведзеў. Але дэфіцыт нафтадаляраў урад плануе кампенсаваць прыбыткамі ад газу, чакаючы росту як здабычы, так і паставак за мяжу.

У абодвух сцэнарах МЭР зыходзіць з таго, што геапалітычная нестабільнасць і санкцыі супраць Расеі будуць захоўвацца, сказаў Мядзведзеў.

Галоўнай прычынай падзення нафтавых коштаў установа бачыць будучы развал угоды АПЕК+, у рамках якой Расея і краіны картэлі з 2017 года добраахвотна абмяжоўваюць здабычу. Тэрмін дзеяння пагаднення мінае ў сярэдзіне года, нагадвае МЭР.

І ў Маскве, падобна, сур'ёзна думаюць пра тое, што выйсці з яго. Расея і АПЕК «страчваюць рынак, які займаюць амерыканцы», скардзіўся на сесіі МВФ 13 красавіка кіраўнік Мінфіна Антон Сілуан. Калі разарваць угоду, «кошты знізяцца, і тады новыя інвестыцыі, здабыча ў Амерыцы таксама знізіцца, таму што сабекошт сланца вышэйшы, чым сабекошт класічнай здабычы», сказаў ён, дадаўшы, што «некалі павінна гэта здарыцца».

Іншая праблема заключаецца ў тым, што «адначасова ў ЗША будуць уведзеныя дадатковыя трубаправодныя магутнасці», піша МЭР. Гаворка ідзе пра інфраструктуру, якая звяжа найбуйнейшы сланцавы басейн Permian, з экспартнымі партамі, што дазволіць рэзка павялічыць пастаўкі на экспарт.

У сакавіку найбуйнейшыя энэргетычныя кампаніі ЗША Exxon Mobil і Chevron абвесцілі пра планы значна павялічыць здабычу ў Permian. Chevron спадзяецца падвоіць вытворчасць да канца 2023 года, да 0,9 бараляў за дзень. Мэта Exxon – рост на 80%, да больш чым за 1 млн бараляў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках