20 красавiка 2024, Субота, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Быкаў: Я неўзабаве вярнуся

6
Дзмітрый Быкаў: Я неўзабаве вярнуся
ФОТА: DELFI

Галоўны рэдактар радыё «Эхо Москвы» атрымаў пасланне ад пісьменніка.

Галоўны рэдактар радыё «Эха Москвы» Аляксей Венедыктаў атрымаў пасланне ад пісьменніка Дзмітрыя Быкава, які раней 21 красавіка прыйшоў у прытомнасць. Пра гэта ён паведаміў у сваім канале ў Telegram, паведамляе РБК.

У сваім пасланні Быкаў паабяцаў вярнуцца да сваёй працы «пры першай магчымасці», нягледзячы на тое што рэабілітацыя зойме некаторы час.

«Дарагі Аляксей Аляксеевіч <...> дзякую вам за тое, што вы ставіце маю праграму ў паўторах. Я неўзабаве вярнуся», - падкрэсліў пісьменнік.

Раней, 21 красавіка, стала вядома, што Быкаў прыйшоў у прытомнасць і пачаў размаўляць. Лекары ў сваю чаргу распавялі пра «бачнае паляпшэнне» ягонага стану.

Пісьменнік быў шпіталізаваны 17 красавіка ва Уфе, куды ён прыехаў, каб выступіць з лекцыяй. У той жа дзень 51-гадовага пісьменніка ўвялі ў штучную кому. Пазней яго перавезлі ў адну з лякарняў Масквы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках