13 снежня 2019, Пятніца, 13:16
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі Беларусі матч мужчынскіх каманд абслужыла жаночая брыгада суддзяў

3
Упершыню ў гісторыі Беларусі матч мужчынскіх каманд абслужыла жаночая брыгада суддзяў
ФОТА: NN.BY

Жаночая брыгада судзіла футбольны матч чэмпіянату Беларусі другой лігі.

У стартавым туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі (Д3) «Івацэвічы» падолелі «Горкі» - 3:1. За гульнёй на стадыёне «Кляноўка-Арэна» назіралі 750 гледачоў, піша «Прессбол».

Сустрэчу каманд абслугоўвала цалкам жаночая судзейская брыгада - упершыню ў гісторыі беларускага футбола. Гэта Вольга Цярэшка і яе памочнікі - Алена Карась і Анастасія Данчанка.