5 траўня 2024, Нядзеля, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: Паслужлівы дурань небяспечнейшы за ворага

11
Віктар Шандаровіч: Паслужлівы дурань небяспечнейшы за ворага

У Расеі час забараняць самадастатковы прыметнік «казачны».

- Гісторыя першага штрафу за абразу ўлады нагадала мне сюжэт дзесяцігадовай даўніны, - піша расейскі публіцыст Віктар Шандаровіч. - Я ўжо распавядаў пра яго, але не грэх і паўтарыць.

...Летам 2008 года, у праграме «Плавленый сырок» на радыё «Эхо Москвы», я назваў дэпутата Дзяржаўнай думы пяці скліканняў Абельцава «жывёлінай еху», з дырэктыўнай спасылкай на Джонатана Свіфта. Дэпутат пяці скліканняў пайшоў насустрач самым смелым маім марам і падаў у суд.

Патэлефанавала суддзя Васючэнка, папрасіла пад'ехаць, распісацца за позву.

- Дыктуйце адрас, - пакорліва сказаў я.

- Запісвайце, - сказала яна. - Заалагічная вуліца...

Бог не фраер.

Назаўтра пра жывёліну і заалагічную вуліцу радасна паведамілі дзясяткі СМІ.

Абельцаву гэтага здалося мала. З дня ў дзень ён і яго адвакаты ўбівалі цытату ў галаву грамадскасці і дасягнулі на гэтай пазоўнай ніве велізарных поспехаў: «жывёліна Абельцаў» ўвайшла ў прыказку. І калі вясной 2009 дэпутат-злоснік зноў узяўся за сваё, СМІ нават не спатрэбілася прозвішчы, напісалі проста: «Апазнаны чалавек, які кідаецца яйкамі ў праваабаронцаў - гэта быў еху».

Бедны Абельцаў - ніхто не папярэдзіў яго пра небяспеку!

Ангельскай каралеве пашанцавала больш.

Гэтую гісторыю мне распавёў Роджэр Лоў, аўтар ангельскіх «Лялек».

У адным з выпускаў праграмы «Spitting image» лялька, падобная да вядомага прадстаўніка каралеўскай радзіны, ляжала ў ложку, а паміж лялечных ног, на радасць публіцы, струменіўся звязак тоўстых сасісак (сваяк Яе Мосці засвяціўся на палавых празмернасцях).

Каралева выклікала каралеўскага пракурора і паведаміла яму пра сваю пастанову падаць на праграму ў суд.

Пракурор ёй не стаў раіць. Ён сказаў:

- Ваша Мосць! Яны прыйдуць у суд з сасіскамі.

Каралева падумала - і наважыла не распачынаць.

Разумная жанчына.

А дэпутат Абельцаў - жывёліна.

А прэзідэнт Пуцін - ну, вы зразумелі...

Паслужлівы дурань небяспечнейшы за ворага, заўважу я чарговым разам, следам за дзядулем Крыловым. Злашчасны допіс пра «долбо ...» прачыталі б ад сілы сотні чалавек, размясцілі б - адзінкі.

Цяпер, ідыёцкімі стараннямі Раскамнагляду, да слова «Пуцін», мабыць, і назоўніка не трэба. Акурат час заканадаўча забараняць самадастатковы прыметнік «казачны»...

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках