8 снежня 2019, Нядзеля, 10:58
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Пасля рэзанансу «Белінвестбанк» павялічыў суму, якую можна зняць у банкамаце без камісіі

8
Пасля рэзанансу «Белінвестбанк» павялічыў суму, якую можна зняць у банкамаце без камісіі

Беларусы абураліся і палічылі, што гэта падатак на іх заробак.

Нагадаем, 23 красавіка банк наважыў увесці камісію за зняцце больш чым 500 рублёў на дзень і 1500 рублёў за месяц. Гэтая навіна выклікала бурнае абмеркаванне, пад раздачу патрапіў і «Альфа-Банк», які павялічыў ліміты бясплатнага зняцця па картах з прывілеямі. Кліенты банка абураліся і палічылі, што гэта падатак на іх заробак. Сёння стала вядома, што банк змяніў сваю пастанову.

- У касах не будзе камісіі, дзённых лімітаў таксама не будзе і значна павялічацца месячныя ліміты, - распавялі onliner.by ў кол-цэнтры «Белінвестбанка».

Праўда, аператары кол-цэнтра пакуль не ведаюць, як менавіта зменіцца сума месячнага ліміту. Па чутках, яго павялічылі з 500 да 5000 рублёў, з 600 да 2500 даляраў, а таксама з 45 000 да 150 000 расейскіх рублёў. Пакуль афіцыйна пацверджанай інфармацыі з гэтай нагоды няма.

Між тым камісію за прагляд балансу наважылі не прыбіраць. Так, з 2 траўня за чацвёрты і наступны прагляд у банкамаце банка давядзецца заплаціць па 25 капеек, у банкаматах банкаў-партнёраў - 1,25 рубля, а ў банкаматах іншых банкаў - 3,25 рубля.