2 траўня 2024, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждэпартаменце ЗША ўшануюць вязняў Менскага гета

У Дзярждэпартаменце ЗША ўшануюць вязняў Менскага гета

У Дзярждэпартаменце ЗША прымуць Савелія Каплінскага - вязня, які выжыў у Менскім гета.

У Дзень памяці ахвяр Халакосту, які сёлета пачнуць адзначаць 1 траўня з заходам сонца, у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША будуць успамінаць зняволеных Менскага гета, паведаміў 29 красавіка падчас відэабрыфінгу спецыяльны прадстаўнік у пытаннях Халакосту ў еўрапейскім і еўразійскім бюро Дзярждэпартамента ЗША Томас Яздгердзі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Штогод мой офіс у каардынацыі з офісам грамадзянскіх правоў арганізуе публічныя мерапрыемствы на Ём ха-Шоа, альбо Дзень памяці, - сказаў ён. - Гэту падзею сталі адзначаць з пачатку 1950-х гадоў у памяць пра шэсць мільёнаў габрэяў, якія былі забітыя нацыстамі і іх памагатымі. Таксама мы ўспамінаем адважных габрэяў, якія доўгі час супраціўляліся нямецкаму войску».

Менскае гета, створанае акупацыйнымі сіламі нацысцкай Нямеччыны падчас Другой сусветнай вайны, было ліквідаванае 22 кастрычніка 1943 года. За 825 дзён яго існавання ў гета загінула блізу 100 тысяч чалавек.

«Менскае гета было адным з найбуйнейшых у акупаванай нацыстамі Еўропе, - адзначыў спецыяльны прадстаўнік Яздгердзі. - Больш за 80 тысяч чалавек, якіх утрымлівалі ў невялікай прасторы, былі забітыя, многія - дэпартаваныя. Мінулагодняй восенню споўнілася 75 гадоў з моманту ліквідацыі гэтага гета. Мы падумалі, што гэтая тэма падыходзіць для Дня памяці ў Дзярждэпартаменце».

У Дзярждэпартаменце ЗША прымуць Савелія Каплінскага - вязня, які выжыў у Менскім гета. «Спадар Каплінскі прыбудзе ў сераду ў Дзярждэпартамэнт, каб расказаць пра сваё жыццё ў жудасных умовах гета. Як мы ведаем, яму ўдалося збегчы ў лясы і далучыцца да партызанаў, каб змагацца супраць нямецкага войска», - сказаў Яздгердзі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках