2 траўня 2024, Чацвер, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць аўташкол у Беларусі змяншаецца, але на вучобу прыходзіць усё больш будучых кіроўцаў

4
Колькасць аўташкол у Беларусі змяншаецца, але на вучобу прыходзіць усё больш будучых кіроўцаў

На недзяржаўныя арганізацыі прыпадае 31,6% аўташкол ад агульнай колькасці.

Сёлета падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кіроўцаў у Беларусі ажыццяўляе 443 арганізацыі, паведамілі interfax.by ў РУП «Белтэхагляд».

Гэта на 12 аўташкол менш, чым было на пачатак мінулага года, адзначылі прадстаўнікі прадпрыемства. «Агулам навучальныя арганізацыі раўнамерна размеркаваны па тэрыторыі рэспублікі і цалкам задавальняюць патрэбы насельніцтва ў аказанні паслуг па падрыхтоўцы кіроўцаў МТС (у 2006 г. навучальныя арганізацыі ў падрыхтоўцы кіроўцаў адсутнічалі ў 14 раёнах рэспублікі)», - дадалі ў «Белтэхаглядзе».

На недзяржаўныя арганізацыі прыпадае 31,6% ад агульнай колькасці.

Больш за ўсё аўташкол працуе ў Менску і Менскай вобласці - 76 і 81 адпаведна.

З пачатку года паводле стану на канец сакавіка ў Беларусі было падрыхтавана 28 838 кіроўцаў розных катэгорый, што на 14,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2018-га. Самы вялікі рост паказала Берасцейская вобласць (+ 26,2%), самы сціплы - сталіца і сталічны рэгіён (+ 9,2% і + 6,3%).

З ліку выпускнікоў курсаў 17 971 чалавек (62,3%) склалі кіроўцы катэгорыі «В».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках