9 траўня 2024, Чацвер, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці ўночы арыштавалі сына Майсея Мазько

2
У Берасці ўночы арыштавалі сына Майсея Мазько
Дзяніс Мазько
ФОТА: B-G.BY

Дзяніса Мазько затрымалі на 72 гадзіны паводле крымінальнай справы, якая распачатая ў дачыненні да ягонага бацькі.

«Увечары 4 красавіка на ўчастку для будаўніцтва Дзяніса Мазько ў вёсцы Тэльмы быў ператрус пры падтрымцы АМАПу і службовага сабакі. Нічога не знайшлі і не канфіскавалі згодна з пратаколам. Але Дзяніса запрасілі ў аддзел Следчага камітэта, які знаходзіцца ў Маскоўскім РАУС, для допыту. За ім паехалі сваякі. А 1.30 стала вядома, што яго затрымліваюць на 72 гадзіны паводле крымінальнай справы, якая распачатая ў дачыненні да ягонага бацькі, Майсея Мазько», - раніцай 5 красавіка распавёў «Брестской газете» праваабаронца Раман Кісляк.

Паводле ягоных слоў, цяпер сваякі паехалі ў СК высвятляць падрабязнасці.

Нагадаем, 3 красавіка была распачатая крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 295 «Незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі» КК у дачыненні да бацькі Дзяніса, супраціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Майсея Мазько. З ночы 3 красавіка 62-гадовы мужчына знаходзіцца ў ізалятары Ленінскага райаддзелу міліцыі.

2 красавіка ў аўто, за стырном якога ехаў Майсей Мазько, знайшлі патроны, брыкет неўстаноўленага рэчыва, а таксама прадмет, падобны да выбуховага прыстасавання. Пазней СК паведаміў, што патроны - гэта боепрыпасы да некалькіх тыпаў пісталетаў, вінтовак, карабінаў і стрэльбаў. Ці з'яўляецца брыкет выбуховым рэчывам павінна вызначыць выбуховатэхнічныя экспэртыза, якая вызначыць.

Аўтамабіль за стырном якога быў Майсей Мазько, не ягоны, а службовы, належыць жаночаму манастыру ў Берасцейскай цытадэлі, у якім мужчына служыць эканомам.

Раніцай і вечарам 3 красавіка прайшлі ператрусы ў доме, дзе жыве сын Мазько Дзяніс, і ў доме самога Майсея Мазько. Тады нічога не канфіскавалі.

Пасля затрымання Майсея Мазько сваякі заявілі, што ў апошнія дні за Майсеем вялася сачэнне.

Жыхар вёскі Тэльмы Берасцейскага раёна Майсей Мазько з'яўляецца ўдзельнікам ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем. Больш за год ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі ўвесь час кажуць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта. Прадстаўнікі завода, прыродаахоўных арганізацый і чыноўнікі запэўніваюць, што асцярогі марныя і парушэнняў няма.

Запуск акумулятарнага завода поўнага цыклу вытворчасці першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы года. З апошніх звестак, першую партыю прадукцыі на акумулятарным заводзе планавалася выпусціць у сакавіку гэтага года. Паводле афіцыйнай інфармацыі, магутнасць прадпрыемства на пачатковым этапе складзе 1 млн акумулятараў на год, а пасля будзе павялічаная ўдвая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках