2 траўня 2024, Чацвер, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе хаваць грошы падчас падарожжа

14
Дзе хаваць грошы падчас падарожжа

Некалькі парадаў экспэртаў.

Ужо зусім хутка наступіць сезон адпачынкаў і многія з нас паедуць у падарожжа. Дасведчаныя вандроўцы ведаюць, што ў паездцы галоўнае - зберагчы ад злодзеяў свой багаж, піша segodnya.ua.

Перш за ўсё, грошы і дакументы, вядома. Аднак аферысты і злачынцы з лёгкасцю вылічаць турыста ў агульнай масе людзей, і не выпусцяць магчымасці пажывіцца. Запамінаем парады экспэртаў, каб зберагчы свае грошы і каштоўнасці падчас паездкі.

У грамадскім транспарце

Самалёт, цягнік або аўтобус - тактыка паводзінаў усё тая ж: захоўваеце рэчы «бліжэй да сэрца» - ва ўнутранай кішэні, ці пасавай сумцы. Прычым, гэтыя рэчы павінны быць на вас, а не накінутыя на пярэдняе крэсла або вісець на вешалцы.

У гатэлі

Ніхто яшчэ не прыдумаў больш надзейнага месца для захоўвання каштоўнасцяў, чым сейф. Ён ёсць у кожным гатэлі, і калі нават не ў вашым нумары, то на стойцы рэгістрацыі. Тут свае грошы і дакументы можна пакінуць без боязі.

На пляжы

Турысты часта пакідаюць партманэты, упрыгажэнні, фотаапараты і іншыя каштоўнасці проста на шэзлонгах без нагляду і сыходзяць плаваць. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, лепш на пляж хадзіць кампаніяй і купацца па чарзе. Але лепш за ўсё каштоўныя рэчы на пляж не браць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках