4 траўня 2024, Субота, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці вернуць беларусам візы «на закупы»?

10
Ці вернуць беларусам візы «на закупы»?

Цяперашняя сітуацыя нязручная як польскім бізнэсоўцам, так і звыклым да шопінгу ў ваколіцах Беластока беларусам.

У 2018 годзе беларусы пакінулі ў польскіх крамах і на рынках блізу 164 мільёнаў даляраў. Амаль палову гэтай сумы выдаткавалі жыхары памежных рэгіёнаў Беларусі, піша zautra.by.

Са скасаваннем віз «на закупы» ў пачатку 2019 года даходы бізнэсу ў памежных рэгіёнах Польшчы скараціліся. Праз падзенне даходаў ад продажаў блізу тысячы прадстаўнікоў малога бізнэсу Польшчы выступілі з петыцыяй за вяртанне выдачы беларусам віз «на закупы». З такой ініцыятывай выступаюць і мясцовыя ўлады Беластока.

Экспэрт варшаўскага Фонду імя Стэфана Баторыя (Польшча) Кшыштаф Мрозэк, спасылаючыся на звесткі «Radio Białystok», пацвярджае, што колькасць закупаў у прадпрымальнікаў памежнага рэгіёна скарацілася на 70-80%, і звязвае гэта са змяншэннем грамадзян Беларусі, у тым ліку праз скасаванне выдачы віз на пакупкі.

Россып купін на шляху да «закупаў»

Ужо не першым разам змены ў візавай палітыцы адбіваюцца на польскім памежным бізнэсе, а ён выступае з просьбамі аб спрашчэнні візавага рэжыму для беларусаў, нагадвае аналітык даследчага цэнтра Eurasian States in Transition (EAST) Андрэй Елісееў. Такой была сітуацыя пасля падпісання Польшчай шэнгенскай дамовы ў 2007 годзе, калі краіна пачала выдаваць шэнгенскія візы замест нацыянальных. Гэта выклікала ўстурбаванасць бізнэсоўцаў памежжа з-за вялікага падзення даходаў.

- У 2008 годзе таксама была арганізавана петыцыя ад імя мясцовых органаў улады - пра лібералізацыю візавай палітыкі, - гаворыць экспэрт EAST.

Але гэтым разам страты польскіх бізнэсоўцаў звязаныя не толькі з адмовай ад самых даступных для беларусаў тып віз. На сітуацыю паўплывала шмат чыннікаў. Гэта новыя, больш жорсткія нормы беларускага боку аб колькасці тавараў і сум, выдаткаваныя на іх куплю, і забарона гандлю ў польскіх крамах па нядзелях.

- Калі ў мінулым годзе забарона дзейнічала дзве нядзелі на месяц, то ў гэтым годзе - ужо тры, - кажа Кшыштаф Мрозэк.

Адбілася таксама тое, што ў апошнія гады зніжаецца колькасць выдадзеных беларусам шэнгенскіх віз, і тое, што беларусы агулам сталі выдаткоўваць менш грошай. Пачынаючы з 2014 года, яны з кожным годам пакідаюць ўсё менш сродкаў у польскіх гандлёвых крамах.

- Але шмат у чым падзенне ўзроўню закупаў у апошнія гады было звязана з крызісам у Беларусі 2016-2017 гадоў, - кажа Андрэй Елісееў.

Са звестак польскай Асацыяцыі прадпрымальнікаў і працадаўцаў, у 2017 годзе беларусы выдаткавалі на закупы ў Польшчы 2,5 мільярда злотых. Значыць, у гэтым годзе бізнэс можа недалічыцца прыкладна 2 мільярдаў злотых.

- Гэта істотныя страты для прадпрымальнікаў, але таксама і для бюджэту Польшчы, - падкрэслівае Кшыштаф Мрозэк.

Цяперашняя сітуацыя нязручная як польскім бізнэсоўцам, так і звыклым да шопінгу ў ваколіцах Беластока беларусам.

- Цяпер амбасады і консульскія ўстановы Польшчы адкрываюць грамадзянам Беларусі турыстычныя візы, для атрымання якіх трэба пацвярджэнне рэзервавання жылля або гатэля. Акрамя гэтага візы не заўсёды выдаюцца на доўгі тэрмін. А вялікая колькасць людзей з Гародні, Берасця або нават Менска раней прыязджалі на некалькі гадзін і не так часта заставаліся ў Польшчы начаваць, - адзначае Кшыштаф Мрозэк.

Але нават калі польскія ўлады пачуюць мясцовы бізнэс і захочуць пайсці яму насустрач, яны не змогуць прымаць самастойныя пастановы аб спрашчэнні візавай палітыкі.

- Польшча абавязаная прытрымлівацца палітыкі выдачы кароткатэрміновых шэнгенскіх віз. Адзінае, што магчыма - гэта вяртанне віз «на закупы», - мяркуе Андрэй Елісееў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках