4 траўня 2024, Субота, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марозіва з надпісам «Жыве Беларусь» часова вымаюць з продажу

20
Марозіва з надпісам «Жыве Беларусь» часова вымаюць з продажу

Няўжо, як звычайна, працуе тэлефоннае права?

Марозіва з пялёсткамі валошкі і насеннем лёну, пра якое пісаў сайт Charter97.org, неўзабаве знікне. Cёння, 17 траўня, для symbal.by будзе апошняя пастаўка. Пра гэта паведамляе кіраўнік крамы Павел Белавус у Facebook, піша kyky.org.

Павел адзначыў, што марозіва знікне на тыдзень ці два - дакладны тэрмін невядомы. І, хутчэй за ўсё, у гэтага ёсць «важкая» прычына: праз надпіс-лозунг на ўпакоўцы «Жыве Беларусь!» што дзіўна, бо, са слоў Белавуса, дызайн пачка быў узгоднены з Мінгандлем, да яго не было нараканняў. «Каму не спадабаўся надпіс на пачку «Жыве Беларусь!» або смак марозіва? Загадка. Няўжо, як звычайна, працуе тэлефоннае права?» - напісаў кіраўнік.

Аднак на сёння інфармацыя пра валошкавае марозіва не пацверджаная. Павел выказаў надзею, што гэта не больш, чым «брудныя» чуткі, інакш - «суцэльнае расчараванне».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках