28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марчук заявіў, што сыходзіць з «менскае групы»

Марчук заявіў, што сыходзіць з «менскае групы»
ЯЎГЕН МАРЧУК
ФОТА: 1TV.COM.UA

Былы сакратар РНБА Украіны заявіў, што спыніў сваю валанцёрскую дзейнасць у Менскім працэсе.

19 траўня экс-кіраўнік СБУ і Міністэрства абароны, былы сакратар РНБА Яўген Марчук спыніў сваю дзейнасць у трохстаронняй кантактнай групе для ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе. Пра гэта ён паведаміў у Facebook.

"Сябры, маю паведаміць вам навіну. Сёння, 19 траўня 2019, я спыніў сваю чатырохгадовую валанцёрскую дзейнасць у Менскім працэсе", - напісаў ён.

Трохстаронняя кантактная група пачала дзейнасць улетку 2014 года, дэлегацыю Украіны на перамовах узначальваў Марчук. З траўня 2015 года ў рамках кантактнай групы дзейнічаюць чатыры падгрупы: бяспекі, палітычных, эканамічных і гуманітарных пытанняў. Група збіраецца ў Менску альбо праводзіць пасяджэння ў рэжыме відэаканферэнцыі. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі Украіны, Расеі і АБСЕ.

16 траўня першая віцэ-старшыня Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка заявіла, што падала ў адстаўку з пасады ўпаўнаважанага прэзідэнта Украіны ў мірным урэгуляванні і прадстаўніка ў гуманітарнай падгрупе на менскіх перамовах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках