19 кастрычнiка 2019, Субота, 13:59
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«У надзетых кайданках стрэліў сабе ў галаву, а перад гэтым зняў штаны»

«У надзетых кайданках стрэліў сабе ў галаву, а перад гэтым зняў штаны»

Блогер NEXTA пракаментаваў заяву СК.

Сёння СК заявіў, што асноўная версія смерці афіцэра ДАІ пад Магілёвам - суіцыд. Блогер NEXTA, які першым паведаміў аб здарэнні, пракаментаваў афіцыйную версію следства:

«У надзетых кайданках стрэліў сабе ў галаву, а перад гэтым зняў штаны.

Цэнзурных слоў для каментара да афіцыйнай версіі ў нас не знайшлося, таму проста працытуем класіку: «Цікавей за ўсё ў гэтай хлуснi, што яна - хлусня ад першага да апошняга слова».

Так, вядома, у нас ужо ёсць вельмі падобная да праўды версія таго, што адбылося ў лесе пад Магілёвам напраўду. Аднак на гэты момант пацвердзіць яе дакладнасць не ўяўляецца магчымым, бо доступу да матэрыялаў справы няма нават у саміх супрацоўнікаў МУС і СК - яго мае толькі вышэйшае кіраўніцтва гэтых структур і вельмі абмежаваны спіс членаў следча-аператыўнай групы.

Цяпер пытанне ў іншым. Перад сотнямі затрыманых і збітых ні за што цыган папрасіў прабачэння хоць хто-небудзь? Зрэшты, адказ вы і самі ведаеце», - падсумаваў NEXTA.