20 красавiка 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Румасу: Вы мне больш не пішыце гэтыя даклады

24
Лукашэнка - Румасу: Вы мне больш не пішыце гэтыя даклады

Дыктатар правёў нараду ў «пытаннях эканомікі».

21 траўня Лукашэнка правёў нараду ў актуальных пытаннях эканомікі, паведамляе прэс-служба дыктатара.

- Хацелася б пачуць ад прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў, якая сітуацыя ў нас з экспартам? - пацікавіўся Лукашэнка.

Ён таксама агучыў шэраг іншых пытанняў.

- Натуральна, найважнейшае пытанне - валавы ўнутраны прадукт. Які ў нас рух у гэтым кірунку? Афіцыйную статыстыку я ведаю. На што мы ў выніку такой дынамікі выйдзем на канец года, з якімі паказчыкамі? Але экспарт мяне хвалюе больш за ўсё. Таму што гэта паступленні валюты ў краіну, без якой нам вельмі складана існаваць, ды і эканоміцы развівацца таксама, - цытуе словы дыктатара ягоная прэс-служба.

Пра Расею і «атрутную нафту»

Лукашэнка асобна пацікавіўся, як ідуць справы ў гандлі і эканамічным супрацоўніцтве з Расеяй і Еўразвязам.

- Два асноўныя нашы партнёры. Нават Еўрапейскі Звяз у экспарце цяпер апярэджвае Расейскую Федэрацыю, - адзначыў беларускі дыктатар.

Ён таксама нагадаў пра існыя праблемныя пытанні ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Расеяй.

- Нашумелая праблема «атрутнай» гэтай нафты. Якая цяпер сітуацыя ў нас у гэтым плане? Я прачытаў даклад і вярнуў яго прэм'ер-міністру. Вы мне больш не пішыце гэтыя даклады. Вы проста губляеце час, - сказаў дыктатар. - Трэба два радкі: чаго вы дамагліся станоўчага апошнім часам. Навошта вы мне апісваеце увесь свой гераізм, з кім вы там сустракаліся, з кім размаўлялі, што абмяркоўвалі, як? Мне патрэбны вынік.

Другое пытанне, якое так і не знятае, гэта пастаўкі сельгаспрадукцыі на расейскі рынак.

- Паводле маёй інфармацыі, на сёння блізу 60 беларускіх прадпрыемстваў поўнасцю або часткова закрытыя для паставак на расейскі рынак. Дапрацаваліся да таго (чаго не было раней), што мы ўжо падпісаныя гандлёвыя балансы што да сельгаспрадукцыі не выконваем у сувязі з тым, што Расея не выконвае свае абавязацельствы. Чаму не ўжываюцца захады? - абурыўся беларускі дыктатар.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках