25 красавiка 2024, Чацвер, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне

2
У Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Чакаецца град і шквалістае ўзмацненне ветру.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на другую палову аўторка на паўднёвым захадзе Беларусі. Пра гэта tut.by паведамляе Белгідрамет.

У Берасцейскай вобласці з 15.00 да 21.00 чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20м/с. Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што ў асобных раёнах магчымы град.

Дажджы, не выключана, што і з навальніцамі, таксама прагназуюцца ў гэты час у Гарадзенскай і Менскай абласцях. Месцамі моцныя ліўні і град. Аднак будзе цёпла. У Берасці і Гародні да +24°С, у Менску на градус цяплей.

МНС Беларусі рэкамендуе падчас навальніцы выконваць правілы бяспекі - па магчымасці не выходзіць з дому, зачыніць вокны і коміны. Таксама варта трымацца далей ад электраправодкі, антэн, лепш адключыць радыё і тэлевізар, не карыстацца тэлефонам і электрапрыборамі.

Тым, каго непагадзь заспела на вуліцы, не варта хавацца пад высокімі дрэвамі, асабліва адзінкавымі. Неабходна знаходзіцца на выдаленні ад ліній электраперадачы.

Кіроўцам варта спыніцца, зачыніць вокны і перачакаць навальніцу ў аўтамабілі.

Не спрабуйце знайсці сховішча пад дрэвамі, бо вялікая рызыка не толькі трапляння ў іх маланак, але і таго, што буйныя градзіны і моцны вецер могуць ламаць галіны дрэў.

Памятайце, што сярэдняя працягласць граду складае прыкладна 6 хвілін, і вельмі рэдка ён прадаўжаецца больш за 15 хвілін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках