29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

382 чальцы кангрэса папрасілі Трампа зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць РФ

3
382 чальцы кангрэса папрасілі Трампа зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць РФ

Група заканадаўцаў незадаволеная дзеяннямі Расеі ды Ірана ў Сірыі.

Амаль 400 чальцоў кангрэса ЗША (79 сенатараў са 100 і 303 чальцы Палаты прадстаўнікоў з 435), якія прадстаўляюць як Дэмакратычную, так і Рэспубліканскую партыі, падпісалі ліст прэзідэнту Дональду Трампу, у якім выказалі сваю занепакоенасць сітуацыяй у Сірыі і заклікалі яго ўзмацніць ціск на Расею і Іран у сувязі з іх дзейнасцю ў Сірыі. Ліст апублікаваны на сайце камітэта замежных спраў Палаты прадстаўнікоў, паведамляе РБК.

«Канфлікт у Сірыі складаны, і патэнцыйныя развязанні не ідэальныя, але наш адзіны выбар - прасоўваць палітыку, якая можа спыніць рост пагрозы інтарэсам ЗША, Ізраіля, а таксама рэгіянальнай бяспецы і стабільнасці. Гэтая стратэгія патрабуе лідаруючай ролі з боку ЗША», - пішуць заканадаўцы.

Дарэчы, на думку аўтараў ліста, Расея імкнецца забяспечыць сталую прысутнасць у Сірыі, якая ўжо распаўсюдзілася за межы марской базы ў Тартусе. «Расея змяніла вектар грамадзянскай вайны ў Сірыі, прычыніўшы шкоду сірыйскаму народу, яе войскі, авіяцыя і дыпламатычнае прыкрыццё забяспечылі выжыванне рэжыму Асада», - гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, мяркуюць аўтары ліста, пастаўляючы Дамаску сучасную зброю, такую як сістэмы СПА С-300, Масква памяншае магчымасці Ізраіля абараняцца ад нападаў з Сірыі. «Роля Расеі ў дэстабілізацыі толькі дапаўняе ролю Ірана - бо Расея не праяўляе гатоўнасці выгнаць іранскія сілы з Сірыі», - сказана ў лісце.

Іран, на думку заканадаўцаў, таксама працуе над стварэннем сталай ваеннай прысутнасці, якая можа пагражаць хаўруснікам ЗША.

Для развязання сітуацыі заканадаўцы прапануюць шэраг захадаў. Сярод іх - узмацненне ціску на Расею і Іран «з мэтай абмежавання іх шкоднай дзейнасці» ў Сірыі. «Мы заклікаем да поўнага ажыццяўлення санкцый, прадугледжаных законам «Аб супрацьдзеянні праціўнікам Амерыкі праз санкцыі» (CAATSA)», - сказана ў лісце.

У ліку іншых захадаў - падтрымка права Ізраіля на самаабарону і наданне ёй доступу да рэсурсаў і матэрыяльных сродках, якія яму неабходныя для абароны ад пагроз, а таксама павелічэнне ціску на ліванскую арганізацыю «Хезбола», што ваюе на баку ўрадавых сіл Сірыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках