28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заўсёды хацеў даведацца, адкуль мае карані»

«Заўсёды хацеў даведацца, адкуль мае карані»

Як нашчадак гарадзенскіх габрэяў прыехаў на радзіму продкаў.

Леанарда Талькоўскі ў Гародні ўпершыню. Тут нарадзіўся ягоны бацька, які ў 1936 годзе эміграваў у Аргенціну. Сам Леанардна жыве ў Ізраілі, але ўсё жыццё марыў пабываць на радзіме продкаў. Гэта здарылася 20 траўня, піша hrodna.life.

«Майго бацьку звалі Арон Талькоўскі, ён нарадзіўся ў 1920-м у Гародні. Калі яму было 5 гадоў, памерла ягоная мама, мая бабуля Пея Харыс (Талькаўская). Праз год яе муж, мой дзядуля, з'ехаў у Аргенціну. А двое ягоных дзяцей трапілі ў мясцовы габрэйскі прытулак», - распавядае мужчына.

Леанарда распавядае, што ягоны дзядуля, калі з'ехаў у Аргенціну, завёў там раман з мясцовай жанчынай і памяняў прозвішча на Голдберг. Ягоныя дзеці правялі ў гарадзенскім прытулку 9 гадоў, пакуль не перабраліся да яго за акіян.

«Я не ведаю, чаму дзядуля наважыў з'ехаць з Гародні і памяняць прозвішча. Ягоныя дзеці былі ў прытулку шмат гадоў, але ўвесь гэты час яны падтрымлівалі з ім сувязь. У сярэдзіне 1930-х яны напісалі яму і спыталі, калі ж ён іх забярэ. Ён паабяцаў іх перавезці, але на гэта патрэбна была вялікая сума. Як выявілася пазней, за акіянам дзядуля пазнаёміўся з багатай жанчынай і яны разам жылі. Праз некаторы час ён паведаміў дзецям, што знайшоў сродкі, каб іх перавезці, але не сказаў ім, што знайшоў іншую жанчыну. Толькі па прыбыцці ў Аргенціну яны пра гэта даведаліся».

Пра жыццё ў Гародні бацька Леанарда распавядаў неахвотна. Гэты горад быў вельмі далёка і там ужо не было сваякоў, з якімі падтрымлівалася б сувязь. Леанарда адзначае, што ў міжваенны перыяд многія гарадзенцы перабраліся за акіян. І нават цяпер там жывуць людзі, якія памятаюць старую Гародню.

«Бацька мой не хацеў распавядаць пра Гародню, ён пакінуў яе ў 1936 годзе, калі яму было 16 гадоў. У той час у горадзе былі габрэйскія пагромы, таму і не любіў успамінаць. За акіянам ён працаваў спачатку ў хімічнай прамысловасці, а потым перайшоў у тэкстыльны бізнэс. А я ж усё жыццё хацеў пабачыць тое месца, дзе жыў мой бацька і іншыя сваякі. Хацеў даведацца, адкуль мае карані і знайсці магілу бабулі.

Было жаданне яшчэ шмат гадоў таму прыехаць, але не ведаў, куды ісці і як мяне тут прымуць. Ад бацькі ў мяне засталіся старыя гарадзенскія фатаграфіі, адрас прытулку Скідзельская, 6 [сёння праспект Касманаўтаў] і ягоны гарадзенскі дзённік з пажаданнямі ад сяброў з Гародні на польскай і мове ідыш».

Бацька Леанарда і ягоная сястра перабраліся за акіян з гарадзенскага прытулку, які існаваў аж да Другой сусветнай вайны. Ён быў пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя на сродкі вядомага прамыслоўца Шарашэўскага, уладальніка тытунёвай фабрыкі. І спачатку будынак быў двухпавярховым. Тут увесь час жыло да 80 сірот.

Ад правільнага падбору акумулятара залежыць не толькі тэрмін яго службы, але і захаванасць усіх электрычных дэталяў аўтамабіля. Падабраць акумулятар па марцы аўтамабіля можна тут. Шырокі выбар акумулятараў даступным коштам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках